С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | 3 июля 2024 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 28.06.2024. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

“Мнагадзетная сям’я­2019”

Вы здесь

…Дзе правіць толькі слова “мы”!

Раённы тур першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” — “Мнагадзетная сям’я­2019” прайшоў у Цэнтры вольнага часу г.Кіраўска. Яго галоўнымі героямі сталі сем’і Ільюткіных і Драздоў з Кіраўска, Прусянковых з в.Капусціна, Філімонавых з аг.Мышкавічы, Шэпітавых з аг.Баравіца.

Конкурс праводзіцца з мэтай павышэння ролі і прэстыжу сям’і ў жыцці грамадства як ключавога фактару дзяржаўнай дэмаграфічнай палітыкі,  у межах мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека Рэспублікі Беларусь” на 2016­2020 гады.

“Крепка бывает та семья, где нет владений буквы «я», где правит только слово «мы», где есть совместные мечты...” — менавіта гэтыя паэтычныя радкі, агучаныя вядучымі, можна лічыць агульным дэвізам выступленняў сямейных каманд, якія нягледзячы на рознаўзроставы састаў, дружна, творча, весела прадэманстравалі, што яны здольныя пакарыць сэрцы гледачоў, журы.

Бачанне навакольнага свету, уласнай ролі ў ім, свае захапленні, сямейныя традыцыі ўдзельнікі адлюстравалі ў конкурсных заданнях  “Візітная картка сям’і “Радавод” і “Мая краіна — мая сям’я”, і яшчэ разпераканалі: мнагадзетная сям’я — гэта здорава!

Удзельнікаў, іх группы падтрымкі, гледачоў шчыра вітала намеснік старшыні райвыканкама, старшыня журы раённага тура Таццяна Бяляўская. Яна падкрэсліла значнасць гэтага мерапрыемства, адзначыўшы, што сям’я — гэта сувязь часін і пакаленняў, гэта цеплыня бацькоўскага дома, клопат, дзіцячы смех. Менавіта ў сям’і фарміруюцца характар чалавека, маральныя і духоўныя каштоўнасці.  Яна адзначыла, што мнагадзетныя сем’і — шчаслівейшыя ў шматкрат! Тут вырастаюць канкурэнтаздольныя асобы, бо кожны з дзяцей імкнецца праяўляць свае лідарскія якасці, хутчэй набывае вопыт у заемадзеяння з людзьмі.

Таццяна Бяляўская выказала пажаданне сем’ям, якія прымаюць удзел у конкурсе, захаваць усё лепшае, што ў іх ёсць, упэўнена ісці па дарозе, імя якой — жыццё, бацькам весці дзяцей да поспехаў і дабрабыту.

У зале прысутнічала і падтрымлівала ўдзельнікаў сям’я Русанавых, якая заняла першае месца ў конкурсе “Мнагадзетная сям’я­2017”.

Першы конкурс — “Візітная картка сям’і “Радавод”. Зразумела, што такое вызначэнне тэмы самапрадстаўлення абавязвала каманды “дакапацца” да самых глыбокіх вытокаў свайго роду, нагадаць сямейныя звычаі і традыцыі.

Першай сустракалі на сцэне сям’ю Ільюткіных. Усіх у зале ўразіла сямейнае дрэва, якое дружная сям’я стварыла разам, і рассказала пра сваіх продкаў аж да прапрапрадзядуляў! У інсцэніроўцы Ільюткіны паказалі, якія духоўныя традыцыі існуюць у іх сям’і: упрыватнасці, пра наведванне храма, Радаўніцу, калі моляцца за супакой душ продкаў.

Сям’я Прусянковых, каб расказаць пра сябе, яны выкарысталі песню “Маленькая страна”, прычым яе прыпевам стала дружнае: “Маленькая страна — это моя семья, там, где душе светло и ясно, там, где всегда весна!”.

Пра жыццё і захапленні Прусянковых гледачы даведаліся з фотапрэзентацыі: дарэчы, такую форму выкарысталі практычна ўсе сем’і, балазе, самых розных фотаздымкаў хапала ў кожнай.

Напрыклад, галава сям’і Прусянковых стварае прыгожыя вырабы з запалак. Мама захапляецца вышываннем, якому навучыла яе маці, і бісерапляценнем. Іх продкі ўсё жыццё працавалі на зямлі, былі веруючымі людзьмі, шмат часу таму прыехалі ў гэтыя мясціны са сваімі традыцыямі, якія ў сям’і святазахоўваюцца. У тым ліку ў стравах — часта з задавальненнем гатуюць смачныя пірагі і сачн і з бульбы. І нават прыдумалі свой рэцэпт з выкарыстаннем капусты і грыбоў.

“Гэй, Дразды, выдзе?” — гучна паклікаў дзіцячы голас, і на сцэне сабралася ўся сям’я Драздоў. Члены сям’і пачарзе расказвалі адзін пра другога, пра свае захапленні, гэта відавочна адлюстроўвалі цікавыя фотакалажы на экране. Галаву сямейства прытрымлівацца актыўнай жыццёвай пазіцыі, дабівацца сваіх мэтнавучылі яго бацькі. ЗакончыўшыІ нстытут упраўлення і прадпрымальніцтва, ён адкрыў сваю справу і ўжо больш 10 год кіруе прадпрыемствам па рамонце аўтамабіляў ды яшчэ калекцыяніруе старынную тэхніку. Ірына ў свой час адчула, што сям’я для жанчыны — галоўнае ў жыцці, і прысвячае ёй практычна ўвесь свой час.

Перад святам святой Тройцы, на бацькоўскую суботу, усе родныя збіраюцца ў доме, дзе пачынаўся іх род, кааб успомніць тых, хто пакінуў жыццё, і перадаць памяць пра іх наступным пакаленням, павітаць новых членаў сям’і. Такія хвіліны ахутваюць усіхл юбоўю і цеплынёй.

Завяршылі ўдзельнікі сваё выступленне дэвізам:  “Перад намі адкрыты ўвесь свет, а мы адкрыты свету!”.

Самае галоўнае ў жыцці — гэта любоў, лічаць у сям’і Філімонавых. Яны ў фармаце казкі раскрылі гісторыю стварэння сваёй сям’і, нараджэння дзяцей. “Перад намі адкрыты ўсе дарогі, галоўнае, — верыць у сябе і імкнуцца да пастаўленай мэты”, — гэтак гучыць іх сямейнае крэда.

Сваімі артыстызмам, фантазіяй уразіла сямейная каманда Шэпітавых. Дружная і вясёлая сям’я паказала цэлы спектакль з цудоўнымі дэкарацыямі, касцюмамі, дзе кожны быў таленавітым акцёрам. І гледачыд аведаліся, як сустрэліся будучыя бацькі, калі з’явіліся на свет іх сыночкі. 

 Не меншт ворча і цікава сямейныя каманды праявілі сябе падчас конкурснага задання “Мая краіна — мая сям’я” — прадстаўлялі сацыяльназначны праект — прэзентацыю актыўнай жыццёвай пазіцыі, захапленняў, поспехаў і дасягненняў.

Ільюткіны распавядалі пра таленты сваіх дзяцей, іх духоўныя справы, заняткі ў нядзельнай школе Свята­Пакроўскага храма, гуртку “Ангелочак”, які вядзе маці Таццяна ў дзіцячым садку №4, летнія канікулы ў праваслаўным паселішчы “Отрада” ў Чыгірынцы. 

У сям’і Прусянковых любяць чытаць і жадаюць, кааб людзі вакол таксама чыталі. Яны стварылі праект “Хата­чытальня”, мэта якога, як адзначыл адачка Анастасія, — захапіць вучняў свайго НПКДС­СШ і іх бацькоў чытаннем, каб не тэлевізар і камп’ютар былі на першым месцы, а кніга. Што з гэтага выйшла, было паказана ў відэавыпуску. Рабяты збіраліся дома ў Прусянковых, за чаем і пячэннем расказвалі пра любімыя кнігі. Убачылі ў адной з бібліятэк паліцу, на якой любы жадаючы мог узяць сабе кнігу і паставіць туды іншую і зрабілі гэта ў сябе. Да праекта далучыліся іншыя рабяты, бацькі. Праводзяцца цікавыя сустрэчы, вечары. Напрыклад, спадабаліся вечары паэзіі, рускай класікі. 

Сям’я Драздоў адзначыла, што навакольны свет — яркі і разнастайны. Трэба адкрыць яго для сябе і спазнаць. Магчыма, тады кожны зразумее, што наша зямля пад белымі крыламі — цудоўная і загадкавая. Апачынаць трэба з таго, кааб больш даведацца пра сваю малую радзіму, яе мінулым і цяперашнім, паказваць яе славу тыя мясціны сваім дзецям. Што і робяць Дразды падчас сямейных падарожжаў на аўтамабілі. І вандруюць яны не на простых аўто, а на рэтрамашынах, якія набывае і рэстраўрыруе бацька — яны самі па сабе ўнікальныя, што адлюстравалі фотаздымкі.

У сям’і ёсць маара стварыць у Кіраўску музей рэтратэхнікі, і над гэтым праектам яна актыўна працуе. На іх думку, многім было б цікава даведацца пра гісторыю кожнага аўтамабіля. 

У сям’і Філімонавых, як дарагая рэліквія, захоўваецца ручнік, пад якім калісьці сённяшніх маму і тату блаславілі на сумесны шлях па жыцці. Яны спадзяюцца, што пад гэтым ручніком сваіх дзетак адправяць у новы дом. Гучалі лірычныя вершы, звесткі пра сямейныя сакрэты, часам з добрым гумарам. Хорам яны назвалі сваю сям’ю ідэальнай і шчаслівай, асабліва пад­
крэслілі, што любяць родныя мясціны, і іх нельга аддзяліць ад Беларусі.

Ірына і Аляксандр Шэпітавы ў сваім выступленні зрабілі акцэнт на тым, што дзеці — будучыня нашай краіны, і кожны з бацькоў жадае, кааб іх сын ці дачка былі добрымі, сумленнымі, міласэрнымі, чулымі. У выхаванні гэтых якасцей вялікая роля сям’і. “Наша сям’я — тэрыторыя міласэрнасці і дабрыні”, — адзначылі Шэпітавы. Яны паведамілі, што ўступіліў Бабруйскае грамадскае аб’яднанне “Планета дзяцінства”, яго работа звязана з дапамогай дзецям, якія трапілі ў бяду, дзецям, маючым патрэбу ў падтрымцы, сіротам і іншымі напрамкамі. Сям’я ўдзельнічае ў адпаведных мерапрыемствах, акцыях, праводзімых у школах, сацыяльных прытулках, бальніцах на тэрыторыях Бабруйска і суседніх раёнаў. Акцыя “Сям’я — сям’і” мае на ўвазе збор і выдачу гуманітарнай дапамогі. Як падкрэсліў Аляксандр, праект закліканы вучыць дзяцей не праходзіць міма тых, каму цяжка, дзяліцца сваёй цеплынёй з тымі, каму яго не хапае.  

Згодна рашэння журы, перамогу павыніках раённага тура святкавала сям’я Драздоў, на другім месцы — сямейная каманда Шэпітавых, на трэцім — Філімонавых. Яны атрымалі дыпломы райвыканкама адпаведных ступеней. Дыплом пераможцы ў намінацыі “Мая сям’я — мая краіна” заваявала сям’я Прусянковых, у намінацыі “Візітная картка сям’і “Радавод” — сям’я Ільюткіных. 

Узнагароды і падарункі ўручыла намеснік старшыні райвыканкама ТаццянаРусецкая.

Рэдакцыя раённай газеты ”Кіравец” з’яўлялася на конкурсе інфармацыйным і фотаспонсарам. Галоўны рэдактар “раёнкі” Наталля Хадакова ўручыла кожнай сям’і сертыфікат на квартальную падпіску на “Кіравец” і іхфатаграфію, зробленую ў аформленай у фае Цэнтра вольнага часу фотазоне.

Удзельнікаў таксама павіншавалі кіраўнікі школ, у якіх вучацца дзеці.

Сям’я ­ пераможца раённага тура будзе прадстаўляць Кіраўшчыну на адборачным туры першага этапа рэспубліканскага конкурсу “Сям’я года” — “Мнагадзетная сям’я­2019”, які пройдзе ў нашым горадзе 20 лютага гэтага года. Пажадаем жа поспехаў дружнай сямейнай камандзе Драздоў!