27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Настаўнік-франтавік, партызан, вызваліцель”

Вы здесь

Так называецца кніга, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Яе стваральнікамі з’яўляюцца раённая арганізацыя Беларускага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі, раённы савет ветэранаў працы галіны.

Кніга прысвечана настаўнікам — удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, якія ў пэўныя перыяды часу працавалі ў школах Кіраўшчыны.
У Мышкавіцкай СШ цікава прайшло мерапрыемства з нагоды прэзентацыі кнігі “Настаўнік-франтавік, партызан, вызваліцель”. У яе ўвайшлі і матэрыялы аб 12 педагогах — удзельніках Вялікай Айчыннай вайны, якія выкладалі ў мясцовай школе, і чатырох яе выпускніках, працаваўшых настаўнікамі ў іншых установах адукацыі раёна.
 Да настаўнікаў, ветэранаў педагагічнай працы, школьнікаў завіталі старшыня раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў адукацыі і навукі Ніна Якімчанка, старшыня раённага савета ветэранаў педагагічнай працы Любоў Лазаковіч, ветэран педагагічнай працы Валянціна Сцяпанчанка, намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Траццякова.
 Да прысутных звярнулася дырэктар школы Святлана Шчэрбіч, якая падкрэсліла, што іх педагогамі і вучнямі была праведзена значная работа па збору матэрыялу, уваўшоўшага ў кнігу. У ёй расказваецца аб людзях, якія падарылі наступным пакаленням магчымасць жыць пад мірным небам. Іх подзвіг служыць яскравым прыкладам для выхавання моладзі.
 Ветэраны педагагічнай працы дзяліліся ўспамінамі аб сваіх калегах-франтавіках, расказвалі аб тым, якімі яны былі ў жыцці і на рабоце.

Ірына БАБІЧ.

Категория: