27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

У азнаменаванне слаўнай даты

Вы здесь

У раёне працягваецца ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў  “70 год Перамогі ў Вя-лікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Увогуле іх атрымаюць 30 ветэранаў, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 394 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі.

 

Першымі 5 медалямі былі ўзнагароджаны ветэраны-кіраўчане ў раённым Доме культуры падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны. Да астатніх чатырох удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пражываючых у горадзе, на мінулым тыдні на дом наведаліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук і ўручылі ім юбілейныя медалі, кветкі.
 Разам з імі ветэранаў наведалі вучні гімназіі горада і СШ №1. Рабяты з цікавасцю паслухалі іх успаміны аб гадах ваеннага ліхалецця, незабыўных баявых паходах.
 
 
 Да ветэранаў, інвалідаў і былых вязняў, пражываючых у сельскіх населеных пунктах, з ганаровай місіяй наведваюцца старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і школьнікі.
 Госці зычылі ветэранам моцнага здароўя, сямейнай цеплыні, падтрымкі родных і блізкіх, мірнага неба пад галавой.
 А для таго, каб гэтыя людзі, якія, не шкаду-ючы свайго жыцця, адстаялі мір і незалежнасць роднай зямлі, на схіле свайго жыцця не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі мы абавязаны агортваць іх клопатам і ўвагай, аказваць неабходную дапамогу.

На здымках: падчас уручэння юбілейных медалёў ветэранам вайны Аркадзю Канстанцінавічу Шумілаву і Тамары Максімаўне Звягінцавай.

Категория: