С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Заняткі ў кабінеце АБЖ. Кіраўск

Вы здесь

Выратавальнікі правялі заняткі у раенным кабінеце асноў бяспекi жыццядзейнасцi.

На гэтым занятку выступілі прадстаўнікі райгазу, Кіраўскага раённага адзела па надзвычайных сітуацыях, раённага энергагазавага нагляду і медыкі.

Праехаць шмат кілометраў на заняткі ў кабінет АБЖ – гэта сапраўдная прыгода ў краіну бяспекі. Кожны з вучняў атрымаў шмат карысных ведаў, якімі яны абавязкова падзеляцца з бацькамі.

Прадстаўнікі райгаза паведамілі дзецям, аб бяспечным выкарыстанні газа ў побыце. Прадстаўнік энергагазавага нагляду расказаў школьнікам пра бяспечнае карыстанне электрычных прыбораў. Медыкі вялі размову пра захаванне свайго здароўя і як дапамагчы чалавеку сберагчы сваё жыццё пры атрыманне розных траўмаў.

Ў сваю чаргу прадстаўнік РАНС расказаў вучням правілы бяспечнага жыццядзеяння, напомніў аб тым, што нельга паліць травы і гуляць з запалкамі. А таксама расказаў якія месцы вельмі небяспечныя для гульняў і якія няшчасці могуць здарыцца, калі не выконваць правілы бяспекі жыццядзейнасці.

Кожны з ўздельнікаў мерапрыемтсва раздавалі дзецям лістоўкі і памяткі з правіламі бяспекі.

Старшы інспектар СПіЎГ РАНС                             Аляксандр Жураўскі