Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2024 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 6 мая 2024 г. по телефонам +3752237 79 1 41, 79 1 40, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by | С 22 по 26 апреля 2024 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 1 апреля по 30 апреля 2024 года в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Жыве ў Падліпках жанчына

Вы здесь

На самым ускрайку вёскі Падліпкі стаіць адзінокі дом, у якім жыве выдатнай душы чалавек, шчырая жанчына Лідзія Еўдакімаўна Сямёнава. Неаднойчы даводзілася сустракацца з ёю, размаўляць. І кожны раз пераконвалася, што ніякія беды не скараюць чалавека, калі ёсць жаданне жыць і быць патрэбнай іншым.

 

 
Нарадзілася Лідзія Еўдакімаўна ў 1925 годзе ў в.Чыгірынка ў вялікай сям’і: чатырнаццаць дзяцей выхоўваліся ў атмасферы дабрыні і любові. Нягледзячы на тое, што давялося рана зведаць цану хлебу, дзяўчынка на гэта не скардзілася. Затое ўмела ўсё рабіць ды яшчэ так, што вяскоўцы любаваліся на яе працу.
 У Ліды былі планы на ўладкаванне далейшага жыцця, але іх перарвала вайна. Братоў і сясцёр лёс параскідваў па свеце. Пасля доўгачаканай Перамогі ў жывых засталося толькі сямёра. Аб тых родных, якіх няма побач, жанчына не можа ўспамінаць без слёз. Асабліва балюча становіцца на сэрцы, калі нагадвае сястру Зіну, якую немцы забілі за дзень да Дня Перамогі.
 Дасталося і самой дзяўчыне: разам з іншымі аднавяскоўцамі гітлераўцы забралі яе ў палон. Лю-дзей, а іх было чалавек 80, гналі пешшу на захад, затым змясцілі ўсіх у дом, закрылі на засаўку. Сумненняў ні ў каго не было — будуць паліць. Пад вокнамі з аўтаматамі хадзілі немцы, брахалі сабакі.
 Усю ноч зняволеныя вяскоўцы правялі на нагах, бо нават не было як павярнуцца. Раніцай пачалася стральба — так працягвалася некалькі хвілін, але хутка ўсё заціхла. Людзі баяліся выйсці з будынка, усё чакалі. Затым непадалёку пачуліся крыкі, хтосьці прыадчыніў дзверы — да іх ужо беглі савецкія салдаты.
 На працягу некалькіх дзён людзі яшчэ знахо-дзіліся там, а было гэта на Брэстчыне. Затым іх на цягніку прывезлі ў Рагачоў. Усе радаваліся, што хутка дабяруцца дадому. Нягледзячы на тое, што з чыгуначнай станцыі давялося ісці пешшу, ніхто не звяртаў на гэта ўвагі: хутчэй бы вярнуцца ў родную вёску!
 Пасля палону Лідзія Еўдакімаўна звыш трох месяцаў лячылася ў бальніцы. Калі вярнулася дадому, пайшла працаваць у калгас. Дзяўчыне прапанавалі даіць кароў, яна згадзілася і на працягу васьмі гадоў з дня ў дзень хадзіла на ферму. Да справы ставілася з адказнасцю, да рагуль — з пяшчотай. І вынікі не прымусілі сябе доўга чакаць: надоі ў яе групе павялічваліся, а валавая вытворчасць малака была не ніжэйшай, чым у больш вопытных даярак.
 …Ішоў 1953 год. У гэты час у жыцці Лідзіі адбыліся перамены — яна выйшла замуж. Давялося змяніць і занятак — стала працаваць з ядахімікатамі. З удзячнасцю ўспамінае жанчына М.Б.Пад’ялоўскага, які на той час працаваў аграномам у калгасе і аказваў ёй адчувальную дапамогу: даваў карысныя парады, кансультаваў па пытаннях абыходжання з хімпрэпаратамі.
 На працягу сарака гадоў Лідзія Еўдакімаўна шчыравала ў гаспадарцы. Яе старанныя адносіны да справы, адказнасць, добрасумленнасць не заставаліся не заўважанымі кіраўніцтвам: яна адна на той час мела два значкі пераможцы сацыялістычнага спаборніцтва, ёй было прысвоена званне заслужанага калгасніка, яе партрэт быў змешчаны на раённай Дошцы гонару. А колькі Ганаровых грамат — не пералічыць!
 Працавала жанчына і пасля выхаду на заслужаны адпачынак, а калі цяжка захварэў муж Аляксандр Яфімавіч, ёй давялося пакінуць работу.
 Зараз Лідзія Еўдакімаўна жыве адна: не даў Бог дзяцей, няма ўжо побач мужа, сясцёр і братоў. Але людзі не пакідаюць яе сам-насам: захо-дзяць, дапамагаюць па гаспадарцы. Як родную маці аберагаюць яе Ігар і Вольга Ісаенкі. Часта заязджае мясцовы бацюшка. І бабуля ўдзячная ўсім за ўвагу і клопат.
 Лідзіі Еўдакімаўне — 90. І хочацца пажадаць ёй здароўя, бадзёрасці і аптымізму. А асабіста я яе ніколі не забуду, па магчымасці, буду наведвацца, прывозіць пачастункі і слухаць бабуліны ўспаміны.

Ксенія ПАЦЭВІЧ.

Категория: