У ДУА “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці” г.Кіраўска выратавальнікі прывезлі бяспечную пасылку.
Малышы заўседы вельмі рады гасцям, а атрымліваць падарункі рады яшчэ больш!
Атрымаць раскраску, кніжку, лістоўку або наклейку з чароўнай скрынкі было вельмі цікава як самым маленькім, так і больш дарослым удзельнікам мерапрыемтсва.
Усе дзеці атрымалі напамяць ад выратавальнікаў маленькі падарунак, цудоўны настрой і ўсмешкі. А галоўнае успомнілі правілы бяспекі!