Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Бронзавыя прызёры

Вы здесь

7 мая, Кіраўск /Уласн.інф./. Абласная спартакіяда школьнікаў вызначыла мацнейшых футбалістаў Магілёўшчыны, сярод якіх і кіраўчане. 

Па выніках занальных спаборніцтваў, якія праходзілі ў Кіраўску, нашы футбалісты выйшлі ў фінал. У фінальнай стадыі яны прадэманстравалі добрую гульню, выйграўшы з лікам 9:2 у футбалістаў Магілёўскага раёна і 4:1 — у Клімавіч, а вось суседзям-бабруйчанам уступілі з лікам 0:2. 

У барацьбе за трэцяе месца нашы юнакі сустрэліся з асіповіцкімі футбалістамі. У асноўны час гульні была зафіксавана нулявая нічыя, у серыі ж пенальці дакладней былі кіраўчане. Яны і сталі бронзавымі прызёрамі спартакіяды. Серабро заваявалі бабруйчане, золата — у магілёўскіх футбалістаў.

Трэба адзначыць, што для нас гэта асаблівая перамога. Юныя футбалісты станавіліся прызёрамі ў шэрагу іншых спаборніцтваў, а вось у спартакіядзе школьнікаў за апошнія 46 гадоў такі поспех дасягнуты ўпершыню.

Новостная рубрика: