С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Цэнтр вольнага часу — для кіраўчан і гасцей!

Вы здесь

Праграма абласнога фестывалю-кірмашу працаўнікоў вёскі “Дажынкі-2014” у нашым раёне ўключала ў сябе шмат мерапрыемстваў. Адно з іх — урачыстае адкрыццё Цэнтра вольнага часу ў Кіраўску.
Раздзяліць доўгачаканую радасць з жыхарамі горада і раёна, якія ў мінулую суботу сабраліся каля абноўленага будынка, на рэканструкцыю якога зрасходавана 13 млрд. рублёў бюджэтных сродкаў, прыехалі прадстаўнікі рэспубліканскіх і абласных міністэрстваў і ведамстваў, абласной і раённай улады. Сярод іх: памочнік Прэзідэнта — галоўны інспектар па Магілёўскай вобласці Генадзь Лаўранкоў, старшыня праўлення Белкаапсаюза Валерый Іваноў, старшыня абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Ісачанка, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка, старшыня Горацкага райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, першы намеснік старшыні райвыканкама Уладзімір Царыкаў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч.
 
 
Да прысутных звярнуўся старшыня аблвыканкама Пётр Руднік, які адзначыў, што на Кіраўскай зямлі ў новым фармаце праходзяць абласныя “Дажынкі-2014”. Да свята рыхтаваліся з адказнасцю: набылі новы выгляд многія будынкі вытворчага і сацыяльна-культурнага прызначэння, жыллёвага фонду, значна папрыгажэў горад і сельскія населеныя пункты. Усё гэта робіцца для чалавека працы.
 — Мне вельмі прыемна, — падкрэсліў далей губернатар вобласці,— што першы сімвал нашых абласных “Дажынак” — памятны знак у гонар хлебаробаў — будзе ўпрыгожваць будынак Цэнтра вольнага часу ў вашым горадзе. Па традыцыі, хто дакранецца і патрэ рукамі каласы на гэтым знаку, у далейшым будзе мець дастатак у доме. Як і ў Бабруйску: жыхары і госці горада ў абавязковым парадку паціраюць нос бабру, скульптура якога ўстаноўлена ў цэнтры — усе лічаць, што ён прыносіць дабро ў сям’ю.
 
 
Пётр Руднік разам з ганаровымі гасцямі адкрыў памятны знак, а затым была перарэзана чырвоная стужка перад уваходам у Цэнтр вольнага часу.
Наведвальнікі былі прыемна здзіўлены інтэр’ерам, парадаваліся падзеі, якую так доўга чакалі: з гэтага дня яны змогуць наведвацца сюды, каб з карысцю праводзіць вольны час і цікава адпачываць у сачасна абсталяваным будынку.

Усе жадаючыя паглядзелі прапанаваныя кароткаметражныя трэйлеры ў фармаце 3D і засталіся вельмі задаволенымі.