С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Цудоўны падарунак навасёлам да Новага года

Вы здесь

На мінулым тыдні ў а/г Стайкі адбылася знамянальная падзея: 8 жыхароў атрымалі ключы ад капітальна адрамантаваных кватэр. Навасёлы задаволены: двухпавярхоўка — прыгожага колеру, яна набыла сучасны выгляд, створаны камфортныя ўмовы для пражывання жыхароў, усе кватэры адрамантаваны пад ключ.  

А пачалося ўсё два гады таму. У свой час дом, які належаў мясцоваму сельгаскааператыву, з-за доўгатэрміновай эксплуатацыі без рамонтаў быў не ў лепшым стане. У мясцовай гаспадаркі не з’яўлялася магчымасці адрамантаваць службовае жыллё, таму было прынята рашэнне аб перадачы яго ва ўласнасць УКП “Жылкамгас”. На правядзенне рамонтных работ было затрачана звыш 3 млрд. рублёў. Поўнасцю заменены дах і дзверы, увесь будынак уцеплены, з’яві-ліся сучасныя шклопакеты, устаноўлены новыя газавыя пліты і індывідуальныя катлы ацяплення, усе кватэры забяспечаны лічыльнікамі газу, вады, электраэнергіі.
 
 
Атрымаўшы ключы ад кватэр, навасёлы не хавалі перапаўняўшых іх прыемных пачуццяў. Кожны з іх з задавальненнем прайшоўся па пакуль яшчэ пустых, пахнучых свежай фарбай пакоях, плануючы, дзе і што ў іх будзе размяшчацца.
 Шчыра радавалася прыемнаму моманту ў сваім жыцці і мнагадзетная сям’я з пяці чалавек Аляксандра і Ксеніі Кузьміных. Дагэтуль яны пражывалі ў двухпакаёўцы. Асаблівую радасць адчувалі і іх старэйшыя дзеці: 12-гадовая Аляксандра і 7-гадовая Уладзіслава — у дзяўчынак цяпер будзе свой уласны пакой. І толькі 4-месячны Савелій пакуль яшчэ не разумее, якая прыемная падзея здарылася ў іх сям’і напярэдадні Новага года. Акрамя таго, Ксенія Леанідаўна была абрана старшай па дому, менавіта ёй неабходна будзе кантраляваць, каб у агульным доме падтрымліваліся чысціня і парадак.
 Па словах старшыні Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіла Фрэйберга, на ўліку на паляпшэнне жыллёвых умоў у іх састаяла 26 чалавек. Камерцыйнае жыллё прапаноўвалася грамадзянам у парадку чарговасці, адна з кватэр з’яўлялася сацыяльнай і выдзелена грамадзяніну з абмежаванымі магчымасцямі.
 Усе навасёлы, атрымаўшыя дзяржаўнае жыллё камерцыйнага карыстання, заключылі дагаворы найму тэрмінам на 5 гадоў. Да ведама прысутных таксама была даведзена інфармацыя аб тым, што камерцыйнае жыллё не можа быць здадзена ў паднаём і прыватызавана. Калі наймальнік належным чынам выконвае свае абавязкі, дагавор можа быць падоўжаны. У Жыллёвым кодэксе праду-гледжаны і парадак пераафармлення дагавора найму.
Нават калі з наймальнікам нешта здарыцца альбо ён некуды выедзе, члены яго сям’і, што засталіся жыць у кватэры, маюць права перазаключыць дагавор на тых жа ўмовах і застацца тут жыць. Ніхто нікога высяляць не будзе, калі людзі своечасова аплачваюць за карыстанне жылплошчай і не дапускаюць запазычанасці за камунальныя паслугі. Аднак у гэтай сувязі трэба ведаць, што калі за няўплату камунальных паслуг на працягу шасці месяцаў наймальніка могуць выселіць з прыватызаванай кватэры, то наймальнік арэнднай кватэры можа пазбавіцца свайго жылля за няўплату камунальных паслуг на працягу двух месяцаў.

 Урэгуляваны і парадак вызначэння платы за карыстанне жылымі памяшканнямі камерцыйнага выкарыстання. Памер у цяперашні час вызначаецца, зыходзячы з памеру базавай стаўкі платы, устаноўленай Саветам Міністраў РБ з прымяненнем каэфіцыентаў, вызначаных аблвыканкамамі ў залежнасці ад ступені добраўпарадкавання і месца знаходжання жылых памяшканняў.