С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Дзякуй Вам за Перамогу!

Вы здесь

Гэтыя словы з цеплынёй выказаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, віншуючы ў мінулы аўторак з 90-гадовым юбілеем ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна.

Кіраўнік раёна разам са старшынёй раённага Савета дэпутатаў Надзеяй Каранкевіч у гэты святочны для ветэрана дзень завіталі да яго дамоў з кветкамі, падарункам.

Паміж гасцямі і ветэранам завязалася шчырая размова: Рыгор Іванавіч па просьбе старшыні райвыканкама па-дзяліўся ўспамінамі аб гадах юнацтва, суровых ваенных выпрабаванняў, калі зусім маладым хлопцам змагаўся на фронце з фашыстамі, як сустрэў доўгачаканую Перамогу.

Расказваючы пра мірнае жыццё, Р.І.Куцілкін нагадаў, як ён, расіянін, трапіў на Кіраўшчыну, як тут распачыналася і праводзілася электрыфікацыя, а ён кіраваў гэтым працэсам, будучы на чале калектыву раёна электрасетак. Увогуле ж прысвяціў яму 26 гадоў жыцця.

Надзея Каранкевіч падкрэсліла, што незвычайная інтэлігентнасць, добразычлівасць, сціпласць Рыгора Іванавіча заўжды выклікалі і выклікаюць давер, павагу ў кіраўчан, з ім прыемна сустракацца, размаўляць.

Зайшла гутарка аб патрыятычным выхаванні моладзі: пакуль дазваляла здароўе, ветэран вайны і працы быў частым госцем у школах горада, на розных мера-прыемствах, і зараз па магчымасці наведвае іх.

Аляксандр Бутараў падкрэсліў, што мужнасць, стойкасць такіх людзей, як Р.І.Куцілкін, якія пераадолелі цяжкія выпрабаванні ў гады вайны дзеля таго, каб нам сёння жыць пад мірным небам, іх любоў да Радзімы і адданасць ёй, іх важкі працоўны ўклад у аднаўленне і развіццё эканомікі павінны быць прыкладам для ўсіх, у першую чаргу, для маладога пакалення, у руках якога будучыня Беларусі.

А Рыгор Іванавіч адзначыў, што каб зберагчы мір і далей мацаваць магутнасць нашай краіны, трэба добрасумленна працаваць, быць згуртаванымі, мець актыўную жыццёвую пазіцыю.

Кіраўнік раёна прапанаваў Р.І.Куцілкіну з любымі пытаннямі і праблемамі звяртацца да яго, будзе аказана дапамога ў іх вырашэнні. І разам з Надзеяй Каранкевіч пажадалі ветэрану здароўя, добрага самаадчування, доўгіх гадоў жыцця.

У гэты дзень у доме Куцілкіных было людна. Прыехалі да бацькоў з Расіі сын і дачка, з астатнімі роднымі планавалі ўвечары выйсці на зносіны па скайпе, асабліва хацелася Рыгору Іванавічу пабачыць свайго малодшага трохмесячнага праўнука, названага ў гонар прадзядулі.

Завіталі сюды, каб павіншаваць гаспадара з юбілеем, кіраўнікі раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь” — Васіль Маркевіч, Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў — Эма Карпук, “Беларускі фонд міру” — Вольга Гаршкова.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: шчырыя віншаванні — юбіляру Р.І.Куцілкіну ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава і старшыні райсавета дэпутатаў Надзеі Каранкевіч.