С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Экспазіцыя дружбы

Вы здесь

Знакавым і глыбока сімвалічным момантам урачыстасцей з нагоды падвядзення вынікаў работы галін народнай гаспадаркі раёна за 2012 год стала адкрыццё ў раённым Доме культуры экспазіцыі дружбы Кіраўскага і Белгародскага раёнаў.

 Ганаровае права адкрыць экспазіцыю і перарэзаць чырвоную стужку было прадастаўлена старшыні райвыканкама Уладзіміру Піскіжаву, намесніку Кіраўніка адміністацыі Белгародскага раёна, старшыні камітэта будаўніцтва і транспарту Сяргею Полхаву і Аляксандру Сцяпанчанку, які ўзначальваў наш раён у1995 — 2002 гадах, стаяў ля вытокаў гэтага сяброўства, прымаў першую дэлегацыю Белгародчыны на Кіраўскай зямлі.
 Адкрываючы экспазіцыю, Уладзімір Піскіжаў адзначыў, што прадстаўленыя тут экспанаты, у тым ліку фотадакументы, нумары раённай газеты з публікацыямі аб візітах белгарадчан у наш раён і сустрэчах на белгародскай зямлі сімвалізуюць нашы адносіны. Больш 16 гадоў нашы раёны падтрымліваюць сяброўскія адносіны. Пачыналася ўсё з арганізацыі дзіцячага адпачынку, а далей былі абмен вопытам, сяброўства, якія развіваліся і мацнелі. Адным з сімвалаў сяброўскіх адносін з’яўляецца Алея Дружбы. Уладзімір Піскіжаў прыгадаў, што мерапрыемства па яе закладцы прыцягнула шмат увагі, атрымалася па-сяброў-ску сардэчным. На цырымонію былі запрошаны старшыні райвыканкама розных гадоў. Былі высаджаны чырвоналістыя клёны і дубочкі, прывезеныя з Белгарада. Дуб, як вядома, расліна вельмі патрабавальная да тэрмінаў пасадкі, да таго ж саджанцы хваравіта перанеслі доўгі пераезд, у выніку ледзь “дацягнулі” да восені. Усе нават падумалі, што яны загінулі. А вясною здарыўся цуд: дрэўцы зазелянелі. І гэта вельмі сімвалічна!
 “Хацялася б, каб наша сяброўства з кожным годам мацнела, — адзначыў кіраўнік раёна, — а невялікі пакой экспазіцыі павялічыўся да памераў музея, які папаўняўся б новымі экспанатамі.”

 І першы крок да гэтага быў зроблены падчас ўрачыстага адкрыцця экспазіцыі: прадстаўнікі белгародскай дэлегацыі перадалі раёну вышываны ручнік і сімвалічныя фігуркі, зробленыя рукамі выхаванцаў Дома творчасці ў пасёлку Майскі. А потым зрабілі запіс у кнігу “ На навуку маладому пакаленню для захавання і прадаўжэння шматгадовай дружбы Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь і Белгародскага раёна Белгародскай вобласці Расійскай Федэрацыі”: “Дарагія кіраўчане! Дзеля будучага нашых дзяцей сёння мы, адкрываючы экспазіцыю дружбы паміж Белгародскім і Кіраўскім раёнамі, робім чарговы крок ва ўмацаванні нашай дружбы, супрацоўніцтва, міру, дабра і працвітання.”