С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Калі ласка, у “Родны кут”!

Вы здесь

 У мінулую пятніцу ў райцэнтры на другім паверсе будынка, дзе размешчаны ўніверсам “Цэнтральны” адкрыўся новы магазін райспажыўтаварыства — “Родны кут”. Гэты магазін — дыскаўнтэр, гэта азначае, што кошт на тавары фарміруецца з паніжанымі гандлёвымі надбаўкамі. Такі магазін у сістэме райспажыўтаварыства — першы.

 У асартыменце новай гандлёвай кропкі — посуд, сувенірная прадукцыя, тэхніка, бытавая хімія.
 Таксама ў “Родным куце” наладжаны продаж запчастак для аўтамабіляў па папярэдніх заяўках. Першы намеснік старшыні райспажыўтаварыства Святлана Сарока расказала чытачам “раёнкі” аб гэтай сістэме:
 — Пакупнікі могуць заказаць у новым магазіне неабходныя аўтазапчасткі. Набытая камп’ютарная праграма дазваляе за лічаныя хвіліны аформіць неабходную заяўку і праз суткі — двое тавар будзе дастаўлены, паслуга выканана. Так што, калі ласка, наведвайце наш магазін!
 Вядома, што першыя магазіны нізкіх цэн з’явіліся ў Германіі ў сярэдзіне 1950-х гадоў. З таго часу дыскаўнтэры карыстаюцца вялікай папулярнасцю ў пакупнікоў. Па водгуках кіраўчан, якія сталі першымі пакупнікамі “Роднага кута”, у новым магазіне ўтульна, камфортна, багаты асартымент тавараў, кошт на якія сапраўды прываблівае. Так што, у дыскаўнтэра райспажыўтаварыства ёсць шанцы стаць любімым магазінам кіраўчан і гасцей райцэнтра.