Камітэтам па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама па ўзгадненні з абласной арганізацыяй Беларускага прафсаюза работнікаў АПК падведзены вынікі абласнога спаборніцтва за дасягненне найлепшых паказчыкаў у развіцці аграпрамысловага комплексу ў 2012 годзе. У ліку лепшых ёсць сельгасарганізацыі і працаўнікі нашага раёна.
У намінацыі “За вытворчасць льну-даўгунцу” трэцяе месца прысуджана ААТ “Кіраўск-лён”. За добрыя паказчыкі па вытворчасці і продажы малака дзяржаве трэцяе месца атрымаў СВК “Калгас “Ніва”. У тройку лідараў па вытворчасці і продажы дзяржаве мяса ўвайшоў і СГФ “Чыгірынка”, у яго — другое месца. Вызначыліся прадстаўнікі нашага раёна і сярод механізаваных корманарыхтоўчых атрадаў вобласці — трэцяе месца прысуджана ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”. РАПТЗ і ў ліку пераможцаў сярод арганізацый, абслугоўваючых сельскую гаспадарку, якія ўваходзяць у сістэму АПК.
Сярод аператараў машыннага даення, дасягнуўшых найбольшых надояў малака ад каровы пры тлустасці малака не ніжэй базіснай, — Г.Д.Юркавец з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага. Сярод тэхнікаў, занятых штучным асемяненнем сельскагаспадарчых кароў і цялушак, свінаматак, якія забяспечылі найбольшае атрыманне цялят і парасят адпаведна ад 100 кароў і цялушак, ад 100 асноўных свінаматак, але не менш 100 цялят і 2200 парасят, — прадстаўнік СВК “Чырвоны баец” А.Б.Хархалёў.
Лепшым механізатарам, забяспечыўшым найвышэйшую выпрацоўку эталонных гектараў на ўмоўны трактар, прызнаны Г.А.Волас з СВК “Калгас “Беларусь”.
Сярод цяплічніц, забяспечыўшых найвышэйшую ўраджайнасць агародніны з 1м2 на абслугоўваемай пло-шчы закрытага грунту, лепшай прызнана В.В.Цішкова з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага.
Лепшыя сельгасарганізацыі і працаўнікі ўзнагароджваюцца Дыпломамі аблвыканкама і грашовымі прэміямі.