Так называецца спартыўны дабрачынны праект, які ўвасабляюць у жыццё беларускія спартсмены: яны набываюць за ўласныя сродкі неабходныя рэчы, бытавую тэхніку, прывозяць і ўручаюць падарункі тым, хто мае ў гэтым вострую патрэбу. Такім чынам яны дапамагаюць мнагадзетным і малазабяспечаным сем’ям, інвалідам.
Адна з акцый, якая праводзіцца ў межах названага праекта, — “Спартсмены — інвалідам”. У нашым раёне яна праводзіцца ў другі раз. У пачатку мая да нас, у аддзяленне дзённага знахо-джання для інвалідаў РЦСАН завіталі і віцэ-прэзідэнт дабрачыннага фонду спартсменаў, журналіст газеты “Прэсбол” Сяргей Шчырко, былы капітан нацыянальнай каманды па футболе Сяргей Жданюк і вядучая беларускага тэлеканала СТВ Ірына Крамбоўская, якія прывезлі з сабой шмат падарункаў. Па-першае, яны падарылі нашаму аддзяленню швейную машынку, паколькі ў 2015 годзе тут плануецца адкрыццё швейнай майстэрні. А, па-другое, разам з начальнікам упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Н.В.Свяцецкай і супрацоўнікамі раённага Цэнтра сацыяльнага абслу-гоўвання насельніцтва наведалі на даму інвалідаў-калясачнікаў 1 групы. Максіма Сакалова і Таццяну Цэд, якім прывезлі ў падарунак аэра-грыль і памперсы.

Такія акцыі вельмі патрэбны людзям з абмежаванымі магчымасцямі, бо даюць ім усведамленне таго, што яны не адзінокія ў сваёй бядзе, што побач знаходзяцца чулыя людзі, якія заўсёды гатовы прыйсці ім на дапамогу.
Ірына ТАРАБУЕВА, загадчык аддзялення
дзённага знаходжання для інвалідаў РЦСАН.