27 сентября 2025 г. в агрогородке Жиличи состоится региональный праздник «Вераснёўскі фэст. Палац у Жылічах». Всех желающих субъектов торговли, ремесленников приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 23.09.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 15 по 19 сентября 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 01.09.2025 по 30.09.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при производстве лесосечных работ и работ по деревообработке

Мой двор — мой клопат

Вы здесь

15 жніўня, Кіраўск /Уласн. інф./ Маладзёжны працоўны дэсант з ліку членаў раённай арганізацыі ГА “БРСМ” сумесна з малодшымі памочнікамі — хлопчыкамі і дзяўчынкамі з раённай піянерскай арганізацыі наладзілі акцыю “Мой двор — мой клопат”.

Вучні з СШ №1 і ліцэя №15 добраўпарадкоўваюць, прыводзяць у належны стан дзіцячую пляцоўку па вул.Міра ля шматпавярхоўкі №5. Рамантуюць, фарбуюць, дэкаруюць, падсыпаюць.

Дапамагаюць ім у гэтай карыснай справе работнікі Кіраўскай ПМК-255.

На чарзе для добраўпарадкавання — дзіцячая пляцоўка ў двары шматпавярхоўкі №15 па вул.Гагарына г. Кіраўска і тэрыторыя вакол гарадской гімназіі. На гэтых аб’ектах да працоўнага дэсанта далучацца навучэнцы гімназіі і калектыў УКП “Жылкамгас”.

Акцыя “Мой двор — мой клопат” праводзіцца ўжо некалькі год запар. Юнакі і дзяўчаты актыўна ўключаюцца ў справу навядзення парадку і чысціні ў нашым невялікім гарадку, каб ім самім, іх сябрам і знаёмым было тут утульна і камфортна. У верасні мы мяркуем завяршыць сёлетнюю акцыю, наладзіць святочныя праграмы на абноўленых і адрамантаваных аб’ектах, дзе і падвядзём вынікі.

Алена ОСІПАВА, першы сакратар РК ГА “БРСМ”