На Чыгірынскім вадасховішчы прайшоў 1-ы этап Чэмпіяната Рэспублікі па лоўлі рыбы на мармышку з лёду
Вы здесь
12.01.2016
На Чыгірынскім вадасховішчы ў мінулыя выхадныя прайшоў першы этап Чэмпіяната Рэспублікі Беларусь па лоўлі рыбы на мармышку з лёду. У спаборніцтвах прымалі ўдзел рыбаловы-спартсмены з розных рэгіёнаў краіны.
Арганізатар спаборніцтваў — Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”. У іх падрыхтоўцы і арганізацыі прынялі ўдзел арганізацыі і ўстановы Кіраўскага раёна.
Для рыбаловаў-спартсменаў “у природы нет плохой погоды”. На працягу трох марозных дзён яны аспрэчвалі першынство на лёдзе вадасховішча.
У камандным заліку лепшай стала каманда з Магілеўскай вобласці “COLMIC ICE FISHING” (“Колмік айс фішінг”): агульны ўлоў рыбаловаў-спартсменаў склаў 24 789 грамаў), другое і трэццяе месца заваявалі адпаведна каманды “Фаварыт” з Мінскай вобласці (улоў – 23 899 грамы ) і “17 рэгіён” (улоў – 22 390 грамаў) з Брэсцкай вобласці.
У асабістым заліку перамогу святкаваў Вадзім Якубовіч (г. Мінск). Ён жа злавіў самую буйную рыбу — ляшча, які заважыў 351 грам. Другое месца заваяваў Вячаслаў Марчук (Мінская вобласць), трэцяе — Павел Ігнатовіч (г. Брэст).
