С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Нарыхтоўка кармоў: галоўны арыенцір — якасць

Вы здесь

У аграрным сектары — горача: яшчэ толькі фінішуе яравая сяўба, зацягнуўшяся з-за неспрыяльных пагодных умоў, а ўжо наспеў час весці нарыхтоўку кармоў для грамадскага пагалоўя. Справа важная і вельмі адказная: відавочна, што ад яе ў значнай ступені залежыць, якімі будуць у гаспадарках малочная і мясная прыбаўкі і, адпаведна, іх эканамічны стан і дабрабыт сяльчан. Нездарма перыяд корманарыхтоўкі завуць “зялёным жнівом”…

 Аб арганізацыі работ па нарыхтоўцы травяністых кармоў у сельгасарганізацыях Магілёўшчыны ішла размова на абласным семінары, які адбыўся ў мінулы аўторак у нашым раёне на базе ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне”, з удзелам намесніка старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі, старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Алега Чыкіды, яго намеснікаў, кіраўнікоў службаў, абслугоўваючых аграпрамысловы комплекс, а таксама начальнікаў райсельгасхарчаў усіх раёнаў вобласці і іх намеснікаў, галоўных ветурачоў, начальнікаў райінспекцый па насенняводстве, каранціне і абароне раслін.
 
 Такое шырокае прадстаўніцтва зацікаўленых асоб было абумоўлена сур’ёзнасцю задач, вызначаных перад аграрыямі кіраўніцтвам вобласці. Іх агучыў у пачатку работы семінара Алег Чыкіда: у першую чаргу, гэта нарыхтоўка якасных кармоў. Па выніках абласнога спаборніцтва за 2011 год па нарыхтоўцы кармоў, як адзначыў кіраўнік камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні, раёнам не былі прысу-джаны прызавыя месцы з-за невыканання яго ўмоў, дзе галоўнымі былі вызначаны менавіта якасныя паказчыкі сена, сенажу, сіласу. На што трэба звярнуць асаблівую ўвагу ў перыяд сёлетняга “зялёнага жніва”, каб забяспечыць грамадскі статак якаснымі кармамі і атрымаць прырост у вытворчасці малака і мяса, разглядалася на аб’ектах падсобнай гаспадаркі РАПТЗ падчас практычнай часткі семінара, а потым — на плянарным пасяджэнні.
 Прымаючы бок быў прадстаўлены старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым, кіраўніцтвам і спецыялістамі ўпраўлення сельскай гаспадаркі райвыканкама, райаграпрамтэхзабеспячэння, старшынямі сельгасарганізацый раёна.
 Дэталёвае абмеркаванне ўсіх нюансаў правя-дзення нарыхтоўкі кармоў першым укосам пачалося на полі ля аграгарадка Любонічы, дзе на стэндах быў змешчаны таблічны матэрыял, а побач стаяла напагатове кормаўборачная тэхніка.
 Інфармавалі і адказвалі на пытанні прысутных намеснікі старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні.
 Па словах Дзмітрыя Ігнаценкі, першы ўкос у цэлым па вобласці неабходна правесці на 218 тыс. га, улічваючы шматгадовыя травы і падкос пашаў. Увогуле травяное поле вобласці складае 532 тыс. га. Пастаўлена задача нарыхтаваць па 32,9 ц к. адз. на ўмоўную галаву жывёлы, а ўвогуле — 260 тыс. т сена, 1700 тыс. т сенажу, 4 млн. т сіласу, павялічыўшы аб’ёмы нарыхтоўкі кармоў на 15% да ўзроўню мінулага года. Не менш 90% іх неабходна нарыхтаваць вышэйшым і першым класамі.
 Сёлета склаліся такія пагодныя ўмовы, што травы “паспелі”раней леташняга на 5-7 дзён і, зразумела, падкрэсліў Дзмітрый Ігнаценка, прамаруджваць з іх уборкай нельга, каб не страціць спажыўныя рэчывы. Завяршыць уборку траў першым укосам усім сельгасарганізацыям неабходна да 17 чэрвеня.
 Каб жывёла атрымала кармы высокай якасці, падкрэсліў спецыяліст, трэба дакладна спрацаваць па трох пазіцыях: скасіць травы ў фазе вегетацыі, якая дае найбольшую спажыўнасць па бялку і караціне, строга прытрымлівацца тэхналогіі нарыхтоўкі і належным чынам захаваць кармы.
 Далей спецыялісты нагадалі прысутным тэхналагічныя моманты, якія трэба ўлічваць, каб захаваць спажыўнасць нарыхтоўваемых кармоў.
 Тэхнічную аснашчанасць “зялёнага жніва” ахарактарызаваў Мікалай Антусаў, намеснік па механізацыі, адзначыўшы, што кормаўборачнай тэхнікі розных мадыфікацый у сельгасарганізацыях дастаткова, тэхнічныя магчымасці дазваляюць правесці работы ў аптымальныя тэрміны.
 Для якаснай і своечасовай падрыхтоўкі тэхнікі да перыяду нарыхтоўкі кармоў абласным бюджэтам было выдзелена 8 млрд. рублёў, якія выкарыстоўваліся на правя-дзенне рамонту і тэхнічнага абслугоўвання. Але, як было адзначана, у асобных раёнах работа была праведзена недастатковая, і на гэты дзень поўнай тэхнічнай гатоўнасці пакуль не назіраецца. Таму трэба аператыўна вырашыць усе праблемныя пытанні: згодна даручэння губернатара, па становішчу на 25 мая тэхніка, якая будзе задзейнічана на нарыхтоўцы кармоў, павінна мець па ўсіх рэгіёнах вобласці 100-працэнтную гатоўнасць.
 Для яе абслугоўвання сфарміраваны брыгады. У сэрвісных цэнтрах, у тым ліку і Кіраўскай РАПТЗ, створана база неабходных у першую чаргу запчастак для рамонту кормаўборачнай тэхнікі. Паўсюдна тэхніка ўкамплектавана кваліфікаванымі кадрамі.
 Асаблівасці наладкі кормаўборачнай тэхнікі прадэманстраваў на практыцы дырэктар Магілёўскага вучэбнага цэнтра падрыхтоўкі, перападрыхтоўкі кадраў, кансультавання і аграрнай навукі Якаў Яроцкі.
 Не быў абыдзены ўвагай і такі важны элемент у паспяховым правядзенні работ, як аплата працы. Распрацаваная сістэма аплаты накіравана на дасягненне двух асноўных мэт — нарыхтоўку кармоў належнай якасці і правядзенне работ у лепшыя агратэхнічныя тэрміны.
 Алег Чыкіда дадаў, што вельмі важна матэрыяльна зацікавіць спецыялістаў і працаўнікоў, занятых на корманарыхтоўцы непасрэдна. Прычым з прыцэлам на канчатковы вынік — захаванне спажыўных якасцей кармоў у працэсе скармлівання жывёле.
 Увага прысутных была сканцэнтравана на неабходнасці афармлення экрана ходу работ на “зялёным жніве”і змяшчэння яго на бачным месцы ў кожнай гаспадарцы.
 Аб гатоўнасці аграрнага сектара нашага раёна да ўборкі траў першым укосам далажыў першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Осіпаў. Галоўным арыен-цірам пры складанні рабочага плана нарыхтоўкі кармоў, падкрэсліў ён, было вызначана павелічэнне вытворчасці жывёлагадоўчай прадукцыі. У бягучым годзе ў цэлым па раёне неабходна атрымаць 51300 т малака, 4780 т мяса БРЖ, дасягнуць удою на карову 5800 кг малака. Улічваючы гэта і пагалоўе жывёлы ў 30 тысяч (умоўнае пагалоўе — каля 22-х тысяч), спецыялісты пралічылі, што на год па-трэбна нарыхтаваць на ўмоўную галаву жывёлы па 63 ц кармавых адзінак, на зімовы стойлавы перыяд — 50,6 ц к. адз., з іх травяністых кармоў — 37,6 ц к.адз. Уборачная плошча складае 9161 га: па разліках, за 15 дзён магчыма ўбраць травы на сянаж, за 12 дзён — на сена. З першага ўкосу запланавана нарыхтаваць 13 ц к.адз. (35% ад агульнай патрэбы): 80% сена і 90% сенажу. Галоўны ўпор, адзначыў Аляксандр Осіпаў, безумоўна, робіцца на атрыманне кармоў высокай якасці.
 Прынцыповая размова аб якасці кармоў і сістэме кантролю за гэтым параметрам вялася на тэрыторыі Любоніцкай малочна-таварнай фермы. Прычым была праведзена “работа над памылкамі”: абмеркаваны выяўленыя ў перыяд “зялёнага жніва-2011” парушэнні, адмоўна паўплываўшыя на якасць атрыманых кармоў, сярод якіх дрэнная трамбоўка сянажнай масы, парушэнне тэрмінаў закладкі сенажу і інш.
 У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў РБ вобласці даведзена заданне па нарыхтоўцы травяністых кармоў па прагрэсіўных тэхналогіях у аб’ёме 76 тыс. т: з упакоўкай іх у палімерны рукаў дыяметрам 1,5 м і з індывідуальнай абмоткай рулонаў у стрэйч-плёнку сельскагаспадарчага прызначэння. Нашаму раёну трэба забяспечыць нарыхтоўку 4600 т кармоў па дадзеных тэхналогіях. У ходзе практычнай часткі семінара дэманстравалася айчынная тэхніка, якая забяспечвае захаванасць кармоў і адзначалася эфектыўнасць яе выкарыстання. Нарыхтоўка сенажу без трамбоўкі і кансервантаў у палімерны рукаў, як падлічылі вучоныя, на 10% таннейшая за традыцыйную тэхналогію, і пры захаванні не страчваюцца спажыўныя рэчывы кармоў.
 Увогуле магчымасцям новай айчыннай кормаўборачнай тэхнікі на семінары была нададзена пільная ўвага. Так, прадстаўнікі ААТ “Бабруйскаграмаш” прапанавалі зручныя для гаспадарак умовы разлікаў пры набыцці машын і механізмаў.
 Увага падчас практычнай часткі была звернута таксама на ўсе нюансы па догляду за насеннікамі канюшыны, правядзення ахоўных мерапрыемстваў на пасевах сельскагаспадарчых культур.
 Дэталёва было разгледжана такое важнае для аграрыяў пытанне, як падрыхтоўка глебы закладка насеннікаў шматгадовых бабовых і злакавых траў у чыстым вы-глядзе, на прыкладзе выканання дадзеных работ на полі каля в.Уласавічы.
 Размова на плянарным пасяджэнні не абмежавалася толькі асноўнай тэмай семінара, быў абмеркаваны шэраг актуальных пытанняў, звязаных з развіццём аграпрамысловага комплексу вобласці ў бягучым годзе. Сярод іх — арганізацыя заканчэння яравой сяўбы, становішча спраў у жывёлагадоўчай галіне, правядзенне работ па хімічнай абароне азімых і яравых культур і іншыя.
 Слушныя заўвагі ў ходзе пасяджэння даваў намеснік губернатара Анатоль Ісачанка з пастаноўкай задач па абмяркоўваемых напрамках дзейнасці.
 
Наталля ХАДАКОВА.
Фота

Максіма МІКЕШЫНА.