С 21.07.2025 по 22.08.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области

Навагоднія падарункі для пажылых людзей

Вы здесь

Сённяшнім дабрабытам дзеці і дарослыя абавязаны людзям старэйшага пакалення. У межах рэспубліканскай дабрачыннай акцыі “Ад усёй душы” на Кіраўшчыне праходзяць мерапрыемствы па ўшанаванні пажылых людзей. 

Павіншаваць жыхароў аддзялення кругласутачнага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту і інвалідаў в.Хвайніца завіталі ганаровыя госці. Пажаданні моцнага здароўя, радасці, міру і дабрабыту і, зразумела ж, навагоднія падарункі пажылыя людзі прымалі ад старшыні райвыканкама Галіны Слабоднікавай, старшыні раённага Савета дэпутатаў Алены Сакадынец, дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Гацко, а таксама вучняў СШ № 2 імя К.П.Арлоўскага.

Удзел у акцыі – магчымасць для дзяцей і моладзі праявіць свае лепшыя душэўныя якасці, дапамагчы тым, каму гэта патрэбна.

Далучыцца да акцыі можа любы жадаючы!

 

Новостная рубрика: