28 ліпеня 2015 года на пасаду першага намесніка старшыні райвыканкама, начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама назначаны Аляксандр Якаўлевіч АДАМАЎ.
Працоўную дзейнасць пачаў у 1993 г. ў якасці загадчыка рамонтных майстэрняў калгаса “Чырвоная Зорка” Магілёўскага раёна. Са студзеня па сакавік 1999 г. працаваў намеснікам старшыні калгаса імя Заслонава Магілёўскага раёна. Затым быў назначаны дырэктарам саўгаса “Радзіма” Магілёўскага раёна, потым — намеснікам дырэктара РУП “Магілёўская птушкафабрыка”. З 2001 г. працаваў дырэктарам філіяла “Вендараж” РУП “Магілёўэнерга”. У 2007 г. быў назначаны намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магі-лёўскага райвыканкама па механізацыі. У перыяд з 2010 па 2012 г.г. працаваў першым намеснікам начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Магілёўскага райвыканкама; з 2012 па 2015 г.г. — намеснікам генеральнага дырэктара па вытворчасці, арганізацыі рамонту, тэхнічным абслугоўванні абсталявання жывёлагадоўчых ферм і мантажных работ ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Аграмашсэрвіс”.