С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Паспяховыя майскія заезды

Вы здесь

10 чэрвеня, Кіраўск /Уласн.інф./. Насычанымаказаўся  мінулы месяц для нашых веласіпедыстаў.

У Гродна прайшлі Алім-пійскія дні моладзі. Наталля Пацыенак стала другой у групавой гонцы, а Вольга Масюковіч фінішавала трэцяй у індывідуальнай. Разам з імі па выніках выступлення удзел у еўрапейскім першынстве ў саставе зборнай Беларусі прыме Яўген Шамсонаў.

Яшчэ адзін прадстаўнік Кіраўшчыны трапіў «на Еўропу» па выніках заездаў у Гомелі на рэспубліканскай спартакіядзе сярод дзіцяча-юнацкіх спартыўных школ. Па суме набраных ачкоў у гонцы-крытэрыуме 2-3 месца падзяліў з сапернікам Аляксандр Кім. У хуткім часе яму выпадзе шанц прадстаўляць нашу краіну на еўрапейскіх   юніёрскіх гульнях у Фінляндыі.
А крыху маладзейшыя нашы веласіпедысты ўдзельнічалі ў абласной спартакіядзе школьнікаў. У індывідуальнай гонцы другія месцы занялі Анатоль Масюковіч і Лізавета Багданава (на здымку). “Засвяцілася” і новае імя: трэцяе месца заняла веласіпедыстка з Мышкавіч Марыя Кучынская. Не было роўных кіраўчанам у гонцы-крытэрыуме. У юнакоў найбольшую колькасць заліковых ачкоў набраў Анатоль Масюковіч, Раман Цішкоў быў трэцім. У дзяўчат наогул увесь п’едэстал гонару занялі нашы зямлячкі. Упэўнена выйграла гонку Лізавета Багданава, “серабро” дасталося Марыі Кучынскай, а на трэцяй пазіцыі — зноў новае імя: Ірына Севярцова, яна таксама з Мышкавіч. У групавой гонцы у ліку пераможцаў зноў апынуўся Анатоль Масюковіч, які быў другім.

У агульнакамандным заліку з вялікім адрывам у набраных ачках перамагла наша каманда. Адразу сямёра кіраўчан — палова каманды — уключаны ў састаў зборнай вобласці, і 15 —19 чэрвеня яны будуць абараняць яе гонар на рэспубліканскіх спаборніцтвах у Гродна.

Новостная рубрика: