С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Прысвоена званне «Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна»

Вы здесь

За шматгадовую плённую працу ў галіне сельскай гаспадаркі, значны асабісты ўклад у сацыяльна-эканамічнае развіццё, удзел у грамадскай дзейнасці раёна ветэрану працы, былому старшыні СВК “Чырвоны баец”, заслужанаму, аўтарытэтнаму ў раёне, вобласці, рэспубліцы чалавеку — Аляксандру Серакову прысвоена званне “Ганаровы грамадзянін Кіраўскага раёна”.

Аляксандр Уладзіміравіч — чалавек актыўнай жыццёвай пазіцыі, да ўсяго падыходзіць па-філасофску. Яго вызначаюць эрудзіраванасць, адказнасць, прадбачлівасць. У зносінах з людзьмі заўсёды спакойны, ураўнаважаны, разважлівы.

Трыццаць пяць гадоў жыцця ўраджэнца Мсціслаўшчыны Серакова звязаны з СВК “Чырвоны баец”: у тагачасным калгасе стаў працаваць на пасадзе эканаміста, а праз 19 гадоў ён узначаліў гаспадарку. З першых дзён канчаткова сфарміравалася і яго жыццёвае крэда: калі трэба — значыць, трэба, а калі ўжо што рабіць, то толькі на “выдатна”.

Пад яго кіраўніцтвам сельгаскааператыў стаў адным з вядучых у раёне: з году ў год значна павялічваліся вытворчыя паказчыкі. Па выніках работы гаспадарка і яе працаўнікі неаднаразова займалі прызавыя месцы на раённых, абласных і рэспубліканскіх спаборніцтвах.

За плённую працу, асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага комплексу Аляксандр Серакоў узнагароджаны ордэнам Пашаны, медалём “За працоўныя заслугі”. У 2001 годзе ён быў удастоены спецыяльнай прэміі Магілёўскага аблвыканкама “Чалавек года”.

Вяскоўцы заўсёды верылі ў свайго кіраўніка, дзялілі-ся з ім і прыемнымі навінамі, і напаткаўшым няшчасцем. У сваю чаргу, Аляксандр Уладзіміравіч шчыра радаваўся за поспехі аднавяскоўцаў, а ў выпадку бяды — заўсёды прыходзіў ім на дапамогу.

Дзякуючы багатаму жыццёваму вопыту Серакоў ніколі не прымае неабдуманых рашэнняў, і ў першую чаргу стаўку робіць на сумленнасць. Менавіта за гэта і паважаюць яго людзі, з якімі яму даводзіцца сутыкацца.