Магілёўскі абкам прафсаюза работнікаў АПК падвёў вынікі працоўнага спаборніцтва на ўборцы ўраджаю 2012 года, разгорнутага сярод камбайнераў, вадзіцеляў і машыністаў збожжатакоў арганізацый АПК вобласці.
Сярод лідараў, дасягнуўшых найвышэйшай прадукцыйнасці працы па становішчу на 27 жніўня, і прадстаўнікі нашага раёна: экіпаж камбайнераў СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага ў саставе Івана Салановіча і Максіма Юркаўца, які на камбайне “Джон-Дзір-9880” намалаціў 2481 тону збожжа; вадзіцель гэтай жа гаспадаркі Валерый Шчэрбіч, які на аўтамашыне МАЗ-555 перавёз ад камбайна на зернеток 3252 тоны збожжа.
Віншуем лідараў жніва!