С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

“Разам — за бяспеку і правапарадак”!

Вы здесь

 Пад такой назвай у перыяд з 9 па 28 кастрыч-ніка праводзіцца чарговы — дзевяты этап Рэспубліканскай акцыі, накіраванай на прафілактыку правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, папярэджванне безнагляднасці, алкагалізму, наркаманіі, а таксама зніжэння ўзроўню дарожна-транспартнага траўматызму сярод непаўналетніх.

 Яе арганізатарамі з’яўляюцца Беларускі рэспубліканскі Саюз моладзі і Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь. Стартавала акцыя ў верасні 2009 года, калі быў праведзены яе першы этап.
 
 Адзін з вынікаў акцыі — павелічэнне колькасці членаў маладзёжных атрадаў аховы правапарадку. Усяго па рэспубліцы зараз іх налічваецца больш за 12 тысяч чалавек. Фарміруюцца такія атрады і ў нашым раёне, у прыватнасці, з ліку навучэнцаў ліцэя №15. Рабяты сталі актыўнымі ўдзельнікамі праведзенага на вуліцах г.Кіраўска ў мінулую пятніцу сумеснага з АДАІ РАУС мерапрыемства, якое таксама праходзіла ў межах Рэспубліканскай акцыі. Разам са старшым дзяржаўтаінспектарам Аляксандрам Кавалёвым актывісты і члены БРСМ дзяжурылі на перакрыжаванні вуліц Церашковай і Пушкінскай, паблізу якога размешчаны ліцэй №15, СШ№1, аб’екты гандлю. Парушальнікаў Правілаў дарожнага руху, а сярод іх знайшліся аматары пешых прагулак па праезнай частцы дарогі, пераходу вуліцы не ва ўстаноўленым месцы, не штрафавалі, а папярэджвалі, праволдзілі прафілактычныя гутаркі. Адначасова прадстаўнік АДАІ РАУС праводзіў акцыю па забеспячэнні флікерамі непаўналетніх і іншых удзельнікаў дарожнага руху. Пешаходы з задавальненнем прымалі падарунак, тут жа прымервалі яго і абяцалі абавязкова выкарыстоўваць пры выхадзе на вуліцу ў цёмны час сутак.

Алена ОСІПАВА, першы сакратар райкама ГА “БРСМ”.