С 21.07.2025 по 22.08.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда при выполнении работ по уборке урожая в сельскохозяйственных организациях области

Рэстаўрацыя пачалася

Вы здесь

16 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. Неабходнасць у рэстаўрацыі будынка Жыліцкага гісторыка-культурнага комплексу-музею наспела даўно. На працягу апошніх гадоў помнік дойлідства канца ХVІІІ — пачатку ХІХ стагоддзя ўважліва абследавалі спецыялісты архітэктуры з мэтай стварэння праектна-каштарыснай дакументацыі. Напрыканцы мінулага года яна прайшла навуковую, архітэктурную і будаўнічую экспертызы, і з пачатку бягучага месяца тут распачаліся рамонтна-будаўнічыя работы на першай чарзе заходняга крыла палаца. Заказчыкам выступае абласны цэнтр па рэстаўрацыі, а выконваюць работы спецыялісты арганізацыі “Будпраектінвест” з Магілёва.

Новостная рубрика: