С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Сельскія тэрыторыі: арыенціры новай пяцігодкі

Вы здесь

30 жніўня, Кіраўск /Уласн. інф./ За мінулую пяцігодку, дзякуючы істотнай падтрымцы дзяржавы, значныя пераўтварэнні закранулі вытворчую і сацыяльную сферы сяла, што дазволіла палепшыць умовы працы, жыцця і быту вяскоўцаў. Спыняцца на дасягнутым ніхто не збіраецца: кіраўніцтва краіны нацэльвае сельскія рэгіёны не толькі на далейшае ўмацаванне і развіццё матэрыяльна-тэхнічнай базы АПК, але і на прадаўжэнне палітыкі развіцця сацыяльнай інфраструктуры на вёсцы, уладкаванне сельскіх тэрыторый, развіццё малога бізнесу, стварэнне новых рабочых месцаў. Пры гэтым жыццёва неабходнае рацыянальнае выкарыстанне ўкладаемых сродкаў, якія павінны эфектыўна “працаваць” на карысць павышэння якасці жыцця сяльчан.

Раённы выканаўчы камітэт, распрацоўваючы адпаведную праграму дзеянняў на новую пяцігодку, мае намер дакладна вызначыць напрамкі развіцця сельскіх тэрыторый па кожным сельскім Савеце дэпутатаў з удзелам усіх зацікаўленых структур, зразумела, на падставе зробленага раней.

Першым своеасаблівую справаздачу аб рабоце па забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага развіцця свайго рэгіёна трымаў Стайкаўскі сельскі выканаўчы камітэт на чале са старшынёй М.К.Фрэйбергам у ходзе выязнога пасяджэння райвыканкама. А разам са старшынёй сельсавета пры наведванні аб’ектаў вытворчай і сацыяльнай сферы мелі магчымасць выказаць свае думкі і прапановы іх кіраўнікі. Безумоўна, такая форма разгляду актуальных пытанняў вельмі эфектыўная: на месцах відавочныя і здабыткі, і тое, што патрабуе кардынальных змен або больш дасканалага падыходу.