Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Сход актыву раёна

Вы здесь

1 сакавіка, Кіраўск /Уласн. інф./. 29 лютага адбыўся сход актыву раёна, у якім прыняў удзел старшыня Магілёўскага аблвыканкама Б.В. Батура. Губернатар прадставіў у новай пасадзе былога кіраўніка раённай вертыкалі А.М. Ісачанку (як вядома, 26 лютага бягучага года Прэзідэнт краіны А.Р. Лукашэнка даў згоду на назначэнне А.М. Ісачанкі намеснікам старшыні Магілёўскага аблвыканкама).

На сходзе Б.В. Батура выказаў удзячнасць А.М. Ісачанку за ўнёсак у развіццё Кіраўскага раёна, што дазволіла выйсці на многія перадавыя пазіцыі ў рэгіёне, а таксама акрэсліў задачы, над вырашэннем якіх працоўным калектывам Кіраўшчыны неабходна працаваць сёлета, у вызначальны трэці год пяцігодкі, для выканання абавязацельстваў, узятых на ІІІ Усебеларускім народным сходзе.

З новым назначэннем А.М. Ісачанку павіншавалі: ад імя райвыканкама, актыву раёна — першы намеснік старшыні райвыканкама, начальнік райсельгасхарчу В.А. Захарэнка, ад імя кіраўнікоў арганізацый АПК — старшыня СВК “Чырвоны баец” А.У. Серакоў, ад імя дэпутацкага корпусу раёна — старшыня раённага Савета дэпутатаў В.В. Маркевіч.

А.М. Ісачанка ў сваёй прамове выказаў удзячнасць актыву раёна за сумесную работу, пажадаў і далей мэтанакіравана працаваць над рэалізацыяй намечаных задач па выкананню Дзяржаўнай комплекснай праграмы развіцця рэгіёнаў, малых і сярэдніх гарадскіх паселішчаў, Дзяржаўнай праграмы адраджэння і развіцця вёскі на 2005 — 2010 гады, а таксама іншых дзеля дасягнення галоўнай мэты — паляпшэння дабрабыту людзей.

Новы кіраўнік раёна, паведаміў Б.В. Батура, будзе назначаны ў бліжэйшы час.

Новостная рубрика: