С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

У Кіраўску адкрылася арэна для пляжных відаў спорту

Вы здесь

Выдатным падарункам аматарам здаровага ладу жыцця да Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь стала арэна для пляжных відаў спорту, якая была пабудавана на стадыёне ДЮСШ у кароткія тэрміны і ўрачыста адкрыта напярэдадні галоўнага свята краіны.

2 ліпеня на стадыёне ДЮСШ сабраліся прадстаўнікі раённай улады, кіраўнікі прадпрыемстваў і арганізацый раёна, юнае пакаленне прыхільнікаў спорту і жыхары горада. Сярод ганаровых гасцей — старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Надзея Каранкевіч, генеральны дырэктар асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандр Баранаў і яго намеснік Пётр Южык.
 Адкрываючы новы спартыўны аб’ект, Аляксандр Бутараў адзначыў, што наш раён заўсёды славіцца высокімі дасягненнямі ў спорце, а ў апошнія гады асаблівая ўвага надаецца развіццю пляжнага футбола. Аднак далейшае развіццё спорту немагчыма без адпаведнай базы. Кіраўнік раёна падкрэсліў, што адкрыццё арэны стане добрай падставай для дасягнення новых вяршынь і дазволіць рыхтаваць дастойны рэзерв па пляжных відах спорту. Акрамя таго, гэты аб’ект мае важнае значэнне ва ўмацаванні здароўя як падрастаючага пакалення, так і дарослых. Ён таксама дазволіць праводзіць на базе нашага раёна спаборніцтвы самых высокіх узроўняў — ад абласных, рэспубліканскіх да міжнародных. Хочацца спадзявацца, што пасля ад-крыцця арэны маладых кіраўчан можна будзе часцей убачыць у саставе каманд-пераможцаў па тым ці іншым відзе спорту, адзначыў Аляксандр Бутараў.
 
 
 Намеснік старшыні асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь Пётр Южык павіншаваў кіраўчан з адкрыццём яшчэ аднаго знакавага спартыўнага аб’екта і пажадаў, каб першыя крокі юных футбалістаў і валейбалістаў па новай пляцоўцы сталі не толькі пачаткам шляху ў вялікі спорт, але і ў здаровае дарослае жыццё. Ён выказаў упэўненасць у тым, што ад-крыццё аб’екта дапаможа выявіць новыя таленты, якія вырастуць у сапраўдных спартыўных зорак узроўню трэнера ДЮСШ Вадзіма Бокача, які з’яўляецца нападаючым нацыянальнай зборнай Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе.
 Пётр Южык па-дзякаваў кіраўніцтву раёна, кіраўнікам сельгасарганізацый, арга-нізацый і ўстаноў за праведзеную значную работу. Такая арэна ў гарадах раённага падпарадкавання, прычым пабудаваная метадам народнай будоўлі, з’я-вілася ўпершыню, адзначыў ён.
 Выканаўчым камітэтам “Федэрацыі пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь у якасці падарунка кіраўчанам прынята рашэнне аб правядзенні ў бягучым годзе на базе ДЮСШ Суперкубка Рэспублікі Беларусь па пляжным футболе.
 Памятным знакам асацыяцыі “Федэрацыі пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь за падтрымку і садзейнічанне ў развіцці і папулярызацыі пляжнага футбола быў узнагароджаны Аляксандр Бутараў, за значны асабісты ўклад у развіццё дадзенага віду спорту — Віктар Галомзік. Юнаму пакаленню пляжных футбалістаў Пётр Южык уручыў набор мячоў для пляжнага футбола.
 Шчырыя словы ўдзячнасці кіраўніцтву раёна, а таксама ўсім, хто прыняў актыўны ўдзел у будаўніцтве спартыўнай арэны, выказаў дырэктар ДЮСШ Віктар Галомзік. Гонар перарэзаць чырвоную стужку быў прадстаўлены старшыні райвыканкама Аляксандру Бутараву, старшыні раённага Савета дэпутатаў Надзеі Каранкевіч, генеральнаму дырэктару асацыяцыі “Федэрацыя пляжнага футбола” ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандру Баранаву, яго намесніку Пятру Южыку і дырэктару ДЮСШ Віктару Галомзіку. А ў неба, як сімвал дасягнення будучых спартыўных вышынь, былі выпушчаны белыя галубы.
 Першы сімвалічны ўдар па мячу зрабілі Аляксандр Бутараў і Аляксандр Баранаў.
 Затым адбыўся таварыскі матч паміж футбольнымі камандамі ДЮСШ: “Барсы” і “Берцы”.
 Такім чынам, арэна для пляжных відаў спорту была не проста адкрыта — яна з першых жа хвілін пачала дзейнічаць. Спадзяемся, што аматары пляжнага футбола і валейбола «адпачываць» ёй не дадуць, і ў хуткім часе кіраўчане будуць задаваць тон на абласных, рэспубліканскіх і нават міжнародных спаборніцтвах.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота

Максіма МІКЕШЫНА.