С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

У традыцыйным навогоднім шэсці

Вы здесь

Марозным ранкам 30 снежня плошча імя Кірава горада прымала галоўных герояў навагодняга свята — Дзедаў Марозаў і Снягурак: у гэты дзень адбылося іх традыцыйнае шэсце, сімвалізуючае надыход Новага года. Іх шчырымі апладысментамі і добразычлівымі ўсмешкамі сустрэлі прадстаўнікі раённай улады, сабраўшыеся на плошчы кіраўчане і, у першую чаргу, дзеці. Дашкаляты з гарадскіх дзіцячых садкоў з захапленнем пазіралі на такое мноства іх любімых персанажаў.

А ў іх пераўвасобіліся прадстаўнікі арганізацый, устаноў: раённага Дома культуры, СШ №1 і гімназіі горада, ліцэя №15, дзіцячай школы мастацтваў, РАПТЗ, райспажыўтаварыства, ЦРБ, УКП “Жылкамгас”, ААТ “ААБ Беларусбанк”,  ААТ “ПМК-97 Вадбуд”, ПМК-255, ДРБУ-197, аўтапарка-14, Баравіцкага, Барчыцкага,  Мышкавіцкага, Дабаснянскага, Стаўпіцкага і П.-Слабадскога сельскіх дамоў культуры, Хвайніцкага і Лёўкавіцкага    клубаў-бібліятэк.
Усіх шчыра павіншаваў з надыходзячым Новым годам і Ражством Хрыстовым старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што Новы год мы  заўжды сустракаем са светлымі пачуццямі і дробрымі надзеямі. Гэта дзіўнае свята добрага настрою, шчырых усмешак, ажыццяўлення самых запаветных жаданняў. Дзед Мароз і Снягурка — галоўныя навагоднія героі, якіх мы ведаем з ранняга дзяцінства.
 
 
Старшыня райвыканкама канстатаваў, што раённая “каманда” Дзедаў Марозаў і Снягурак гатова да выканання сваёй місіі ствараць добрыя справы, дарыць шчодрыя падарункі, выконваць жаданні і мары і даў старт асноўным навагоднім мерапрыемствам.
А потым Аляксандр Міхайлавіч і прадстаўнікі райвыканкама разам з гэтай “камандай”, а таксама рознымі казачнымі персанажамі, дарослымі і дзецьмі вадзілі карагод каля прыгажуні-ёлкі. Ужо і мароз адступіў перад такім святочным запалам.

Далей Дзеды Марозы і Снягуркі дружнай калонай рушылі па вуліцах горада, узнімаючы настрой усім навокал.