С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

«Ураджай» медалёў Вольгі Масюковіч

Вы здесь

15 лiпеня, Кiраўск /Уласн. iнф./. Цэлы ўраджай медалёў усяго за тры дні на прэстыжных спаборніцтвах заваявала кіраўская веласіпедыстка Вольга Масюковіч.

У саставе зборнай каманды нашай краіны Вольга выступала на спаборніцтвах Балтыйскай юніёрскай лігі, якія праходзілі ў Польшчы, у горадзе Кашалін. У гонцы-крытэруме Вольга змагла абысці ўсіх саперніц і заваявала першае месца!

Па вяртанні дадому яна адразу ж трапіла на велатрэк спотркомплексу “Мінск-арэна”, дзе  стартавала ў гонцы праследавання ў рамках Алімпійскіх дзён моладзі — цэнтральных спаборніцтвах для юніёраў. У гонцы праследавання яна ўступіла толькі адной саперніцы, заняўшы другое месца. Затое на наступны дзень Вольга ўпэўнена перамагла ў спрынтэрскай гонцы, а ўжо літаральна праз 5 мінут стартавала ў групавой гонцы, дзе па набраных ачках заваявала “серабро”.

Дарэчы, каманда Магілёўскай вобласці, за якую ўпэўнена выступалі яшчэ трое кіраўчан — Яўген Шамсонаў, Аляксандр Кім і Наталля Пацыенак — заняла першае агульнакаманднае месца.

Вольга Масюковіч і Яўген Шамсонаў уключаны ў састаў юніёрскай зборнай рэспублікі і будуць выступаць на першынстве Еўропы, які пройдзе з 15 па 19 ліпеня ў Мінску. Ёсць магчымасць “пахварэць” за юных кіраўчан. А крыху пазней Вольга разам з сяброўкай Наталляй Пацыенак ў саставе зборнай краіны накіруюцца ў Маскву, дзе ім пашчасціла выступіць на першынстве свету!

Новостная рубрика: