С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Восеньскія кірмашы — з размахам!

Вы здесь

Традыцыйныя восеньскія кірмашы,  якія наладжваліся ў райцэнтры па суботах, сталі ўжо традыцыйнымі і  праходзілі ажыўлена и насычана. Гараджане і госці з задавальненнем набывалі амаль усю прадукцыю, якую прапаноўвалі сельгасарганізацыі, сялянска-фермерскія гаспадаркі, райспажыўтаварыства, уласнікі.
Як паведамілі ў ад-дзеле эканомікі райвыканкама, на чатырох кірмашах было рэалізавана тавараў на любы густ на 280 млн. рублёў. Больш за ўсё прададзена бульбы і збожжа — па 20 т, капусты — 5 т, яблыкаў — 3,5 т, морквы — 2,3 т, цыбулі — 2,2 т і інш. тавараў.
 Кожны раз рэалізоўвалі ўсю прадукцыю СВК “Калгас “Беларусь” (збожжа), СГФ “Чыгірынка” (пшаніцу і бульбу).
 Шматлюдна было і каля гандлёвых прылаўкаў рай-спажыўтаварыства, СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага, Жыліцкага сельгаскаледжа, райаграпрамтэхзабеспячэння, ліцэя №15, сялянска-фермерскай гаспадаркі Пятра Лазаковіча.
 Значна танней, чым у звычайныя дні, рэалізоўвалася рыба з СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага: тут кожны раз стаяла чарга — людзі набывалі тавар з запасам.
 
 
 Усе жадаючыя мелі магчымасць набыць са-джанцы пладовых дрэўцаў, якія кожную суботу прывозіў на рэалізацыю садавод-аматар з Жыліч В.А.Герасімовіч. Кіраўчане ахвотна куплялі кустоўе розных кветак — іх шырокі выбар прадастаўлялі мясцовыя жанчыны-кветкаводы.
Назіраючы кожную суботу за бойкім гандлем (гэтаму садзейнічала выдатнае надвор’е і цудоўная музыка), размаўляючы з людзьмі, з упэўненасцю адзначу: восеньскія кірмашы яны чакалі з нецярпеннем! Кіраўчане з самай раніцы прыходзілі на стаўшае прывычным у апошнія гады месца на вул. Ленінскай непадалёку ад раённага Дома культуры, каб назапасіць на зіму агародніну, збожжа, набыць саджанцы або кустоўе. Усё літаральна “размяталася”: засталіся задаволенымі і тыя, хто прадаваў, і тыя, хто набываў. Восеньскія кірмашы маюць месца быць!
Таццяна БАРАДЗІНА.
Фота аўтара.