С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Выдаюцца два чэкі

Вы здесь

3 чэрвеня, Кіраўск /Уласн.інф./.   На “прамую лінію” рэдакцыі і аддзялення ААТ “Белагра-прамбанк” звярнулася жыхарка г.Мінска Г.Іванова з прэтэнзіямі наконт таго, што ў гандлёвых кропках раёна, дзе ўстаноўлены плацёжныя тэрміналы, пакупніку выдаецца толькі чэк аб спісанай з пластыкавай карткі суме, а касавы чэк, пацвярджаючы кошт набытай пакупкі, не выдаецца.

Гэты зварот пакупніка мы накіравалі ў райспажыўтаварыства і атрымалі адказ ад першага намесніка праўлення райспажыўтаварыства С.Р.Сарока: “Устаноўку, падключэнне і абучэнне персаналу рабоце на плацёжным тэрмінале ва ўсіх прадпрыемствах райспажыўтаварыства ажыццяўляе Банкаўскі працэсінгавы цэнтр. Сапраўды, на прадпрыемствах, дзе былі ўстаноўлены тэрміналы, пакупніку выдаваўся толькі чэк аб спісанай з карткі суме, паколькі спецыялісты БПЦ правялі такое абучэнне нашых прадаўцоў. У цяперашні час гэтыя недахопы ўхілены: разам з чэкам аб спісанай з карткі суме пакупніку выдаецца касавы чэк”. 

Новостная рубрика: