С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

З мэтай паляпшэння ўмоў для пацыентаў

Вы здесь

На адным з будынкаў райбальніцы работнікі ПМК-255 шырокім фронтам вядуць рамонтныя работы з тым, каб у далейшым для пацыентаў былі створаны больш зручныя ўмовы для наведвання ўрачоў, атрымання якаснай медыцынскай дапамогі. З раённага бюджэту на замену даха, уваходнай групы, адмосткаў выдаткавана 3 млрд. рублёў. 

У сувязі з тым, што ў цяперашні час прыярытэтным з’яўляецца амбулаторна-паліклінічны прыём пацыентаў урачамі-спецыялістамі і работа аддзялення дзённага знаходжання, будынак пасля рамонту плануецца выкарыстоўваць для гэтых мэт.
 Як паведаміла намеснік галоўнага ўрача райбальніцы па медыцынскай частцы Жанна Афонькіна, перадумовы для стварэння амбулаторна-паліклінічнага звяна маюцца: сёлета прыступілі да работы маладыя спецыялісты, якіх дагэтуль вельмі не хапала для лячэння насель-ніцтва раёна. Умацоўваецца матэрыяльна-тэхнічная база, набываецца сучаснае медыцынскае абсталяванне.
 
 
 Размяшчэнне пад адным дахам амбулаторна-паліклінічнага звяна робіцца з тым, каб кожны чалавек, які прыйдзе на прыём да пэўнага ўрача, меў магчымасць здаць аналізы, прайсці абследаванне, атрымаць неабходную кансультацыю, не выходзячы з будынка.
 Фота 
Максіма МІКЕШЫНА.