С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

За ўхіленне ад працы — адміністрацыйны арышт

Вы здесь

7 августа, Кираўск/Соб.инф./.Як вядома, з 18 мая бягучага года пачаў дзейнічаць Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №5, які ўнёс змяненні і дапаўненні ў Дэкрэт №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”. Згодна новага дакумента прадугле-джана адміністрацыйная адказнасць бацькоў, якія абавязаны кампенсаваць сродкі, затрачаныя на ўтрыманне іх дзяцей у дзяржаўных установах, але ўхіляюцца ад праца-ўладкавання, па судовай пастанове. І гэтая мера прымяняецца ў раёне ў адносінах да абавязаных асоб, якія адсутнічаюць на месцы працы без уважлівых прычын тры і больш рабочых дзён на працягу месяца, вядуць бязладнае жыццё, злоўжываюць спіртнымі напіткамі, нягледзячы на праводзімую з імі адказнымі службамі работу.

Так, ужо 6 абавязаных асоб адчулі на сабе дзейснасць гэтай меры. Да  адказнасці ў выглядзе адміністрацыйнага арышту прыцягнуты Харытонава Л.А. (СВК “Бераснёўскі”), Рудак Н.І. (“Рассвет” імя К.П.Арлоўскага), Ляонава В.М. (РУП “Жылічы”), Глушакова І.Т. (СВК “Калгас “Беларусь”), Хахлова Л.Р. (СВК “Калгас “Свярдлова”, а Малежына Е.І. (УКП “Жылкамгас”) ужо двойчы “удастоілася” адміністрацыйнага пакарання: не зрабіўшы ў першы раз належных вывадаў, атрымала 10 сутак адміністрацыйнага арышту.

Пасля вынясення пастановы аб накладанні адміністрацыйнага спагнання абавязаныя асобы накіроўваюцца ў ізалятар часовага ўтрымання УУС Бабруйскага гарвыканкама і пад канвоем дастаўляюцца на працу ў Бабруйскае УК дарожна-эксплуатацыйнае прадпрыемства, дзе займаюцца адпаведнымі работамі, зарабляючы сродкі на кампенсацыю расходаў, затрачаных на пагашэнне даўгоў перад дзяржавай.

Калі хтосьці з абавязаных асоб намераны ўхіляцца ад прадастаўленай ім работы, іх таксама будзе чакаць адзначаная вышэй мера. А калі і яна не паўплывае на іх паводзіны і адносіны да жыцця, будзе ўзбуджацца крымінальная справа, згодна арт.174 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр БЯЛЬКО, намеснік
начальніка РАУС.

Новостная рубрика: