С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Бяспека дарожнага руху вачамі дзяцей

Вы здесь

 У мэтах прафілактыкі і папярэджвання дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, выхавання законапаслухмяных удзельнікаў дарожнага руху, прыцягнення ўвагі да праблемы дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму, прапаганды здаровага ладу жыцця ў мінулую суботу на базе Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі прайшоў раённы агляд-конкурс “Юны інспектар дарожнага руху”, які стаў ужо традыцыйным. На гэты раз у ім прынялі ўдзел 12 каманд са школ раёна.

 Праграма сёлетняга конкурсу ЮІР складалася з сямі выпрабаванняў: “Тэарытычны экзамен на веданне Правілаў дарожнага руху”, “Фігурнае ваджэнне веласіпеда”, “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху”, “Аказанне першай медыцынскай дапамогі пацярпеўшым”, “Агітацыйна-мастацкае прадстаўленне”, “Газета”, конкурс-прэзентацыі “Мой атрад”.
 У асабістым першынстве этапу “Уважлівы ўдзельнік дарожнага руху” лепшы вынік сярод хлопчыкаў паказаў Павел Брацянкоў з Дабаснянскай СШ, сярод дзяўчынак — Лізавета Лазаковіч з Барчыцкага НПК ДССШ.
 Лепш за ўсіх кіруюць веласіпедам Аляксей Мішчанкоў з Баравіцкай СШ і Ганна Дзмітрыева з Дабаснянскай СШ.
 У конкурсе “Аказанне медыцынскай дапамогі пацярпеўшым” перамогу заваявалі Яўген Пархамовіч з Паўлавіцкай СШ і Валянціна Цішкова з Мышкавіцкай СШ.
 Лепш за ўсіх валодаюць тэарытычнымі ведамі Правілаў дарожнага руху гімназісты Віталь Трафімаў і Крысціна Кавалеўская.
 Самае цікавае агітацыйна-мастацкае прадстаўленне падрыхтавалі ўдзельнікі каманды “Дазор” з СШ №1, а лепшую газету — рабяты з каманды “Дарожны дазор” гімназіі. У конкурсе-прэзентацыі “Мой атрад” першай стала каманда з Паўлавіцкай СШ.
 Па выніках усіх этапаў агляду-конкурсу юных інспектароў дарожнага руху перамогу святкавалі рабяты з каманды “Дарожны дазор” гімназіі. На другім месцы — каманда “Дазор” з СШ №1, на трэцім — каманда “Сонейка” з Баравіцкай СШ.
 Пераможцы будуць прадстаўляць Кіраўшчыну на занальных спаборніцтвах юных інспектароў дарожнага руху, якія пройдуць у Бабруйску. Жадаем гімназістам удачы!