С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Настрой у будатрадаўцаў — баявы!

Вы здесь

 Згодна даручэння Прэзідэнта Рэспуб-лікі Беларусь на Магілёўшчыне вядзецца рэканструкцыя малочна-таварных ферм сельгасарга-нізацый за ўласныя сродкі.

На тэрыторыі нашага раёна  гэта — дзевяць малочна-таварных ферм, восем з якіх уяўляюць сабой малочна-таварныя модулі (кожны складаецца з двух кароўнікаў і малочна-даільнага блока), якія ўзво-дзяцца з прымяненнем драўляных канструкцый,на адной — капітальны рамонт радзільнага аддзялення з заменай абсталявання.
 
З 9 ліпеня да работ на рэканструкцыі ферм прыступілі будаўнічыя атрады з ліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15 і Бабруйскага будаўнічага каледжа. Задзейнічаць байцоў атрадаў на будаўнічыя работы было вырашана з мэтай забеспячэння часовай занятасці моладзі ў вольны ад вучобы час, прадастаўлення магчымасці маладым людзям карысна правесці канікулы, назапасіць першы сур’ёзны працоўны вопыт і атрымаць першую зарплату.
Намеснік старшыні райвыканкама Вячаслаў Нявінскі паведаміў, што будатрадаўцы выконваюць пэўны фронт работ, і ахарактарызаваў бытавыя ўмовы іх працы і пражывання:
— Байцы будаўнічых атрадаў пражываюць у інтэрнатах Жыліцкага сельгаскаледжа, ліцэя №15, а таксама ў гас-цініцы СГФ “Чыгірынка”. Кожную раніцу юныя будаўнікі дастаўляюцца на месца работы як транспартам арганізацый, так і ўстаноў адукацыі. Наладжана двухразовае харчаванне — абед і вячэра. Стравы гатуюцца ў райагра-прамтэхзабеспячэнні і СГФ “Чыгірынка”. СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага наладзіў для будатрадаўцаў, якія працуюць на яго тэрыторыі, трохразовае харчаванне. Аплата за абеды ў дзень на чалавека складае не больш за 25 % ад поўнага кошту, гэта да 10 тысяч рублёў. Байцы атрадаў поўнасцю забяспечаны сродкамі індывідуальнай абароны, спецвопраткай.  
Разам з начальнікам аддзела па справах моладзі райвыканкама Дзмітрыем Гіраеўскім мы пабывалі на месцах дыслакацыі будатрадаў. Наведалі аб’екты некалькіх сельгасарганізацый, дзе задзейнічаны будатрады, сфарміраваныя з ліку навучэнцаў Жыліцкага сельгаскаледжа, іх байцы з задавальненнем падзяліліся ўражаннямі.
Канстанцін ГРУЗДОЎ:
— Наш атрад шчыруе на рэканструкцыі фермы РУП “Жылічы” ў в.Лёўкавічы. Зараз мы ўдзельнічаем ва ўстаноўцы апалубкі, бетанаванні ростверкаў. Пражываем у інтэрнаце сельгаскаледжа. Кожную раніцу ў 8 гадзін нас прывозяць на месца працы, заўсёды ў час падвозяць гарачыя, вельмі смачныя абеды. Па заканчэнні працоўнага дня крыху адпачываем, а потым збіраемся на спартыўных пляцоўках каледжа, гуляем у валейбол, футбол. Я ў будатра-дзе першы раз, вядома ж, цяжкавата, задачы перад намі сур’ёзныя, дарослыя, аднак стараемся працаваць добрасумленна, разумеем, што ў будучым гэтыя навыкі спатрэбяцца, ды і заробкі абяцаюць неблагія — тры мільёны рублёў. Пакуль не расчараваўся, што вырашыў правесці частку канікулаў такім чынам, думаю, у наступным годзе таксама пайду ў будатрад.
Юрый ЛАНЕЎСКІ:
— Наш атрад заняты на бетанаванні выгульнай пляцоўкі на малочна-таварнай ферме СВК “Добасна-агра”. У першы дзень усіх нас забяспечылі адпаведнай спецвопраткай, два разы на дні атрымліваем гарачае харчаванне. Адносіны да нас з боку кіраўніцтва нармальныя, цярплівыя, нягледзячы на тое, што мы ў справе будаўніцтва нявопытныя. Байцы   атрада ў асноўным аднагрупнікі, таму працуецца нам дружна, весела, увечары збіраемся разам, іграем на гітары, спяваем. А на заробленыя грошы мяркую з’ездзіць у госці да сваёй дзяўчыны.
Сяргей ІВАНІЦКІ:
— У нашым будаўнічым атрадзе шчыруе 22 чалавекі. Мы заняты на работах у СВК “Калгас “Ніва”. Пакуль не расчараваўся, што пайшоў у будатрад, ды, думаю, і мае таварышы таксама, бачу, што кожны стараецца, ставіцца з адказнасцю да працы, настрой у нас баявы, спадзяемся, што таксама добра будуць ладзіцца справы і далей.

Яўгенія КАРАНКЕВІЧ.