С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

«Цуды на Каляды»

Вы здесь

У перыяд з 20 снежня 2012 г. па 9 студзеня 2013 г. праходзіць традыцыйная абласная дабрачынная акцыя “Цуды на Каляды”, мэта якой – прыцягненне дзяцей, падлеткаў і моладзі да сацыяльна-актыўнай дзейнасці.

У межах акцыі наладжаны збор падарункаў (спартыўнага інвентару, канцылярскіх прылад, прадметаў мастацкай творчасці, настольных гульняў, цацак, кніг). Падчас правядзення мерапрыемства “Цеплыня маіх рук – табе, сябр” школьнікі сваімі рукамі вырабляюць навагоднія і калядныя падарункі, паштоўкі, ёлачныя цацкі, гірлянды, упрыгожанні для ёлак у дзіцячых установах.
У межах конкурсу “Калядная казка” рабятам прапануецца ствараць калядныя апавяданні.
Піянеры Кіраўшчыны рыхтуюць казачнае прадстаўленне, якое плануюць паставіць для пацыентаў дзіцячага аддзялення райбальніцы.
Актывісты РА ГА “БРСМ”, пярвічка Жыліцкага сельгаскаледжа з навагоднім прадстаўленнем і падарнкамі, сабранымі ў межах акцыі, завітаюць да выхаванцаў Лёўкавіцкага дзіцячага сацыяльнага прытулку.

Арганізатарамі дабрачынная акцыі выступілі Магілёўская і бабруйская епархіі Беларускай праваслаўнай царквы, абласная арганізацыя Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа, РГА “Белая Русь”, БРСМ, БРПА.