С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

З павагай і удзячнасцю

Вы здесь

Сапраўднае свята наладзілі адміністрацыя, настаўнікі і вучні СШ№1 сумесна з раённым саветам ветэранаў педагагічнай працы з нагоды 90-гадовага юбілею свайго былога калегі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Васіля Антонавіча Буслава. Удзел у гэтым урачастым мерапрыемстве прыняў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, які выказаў шчырыя словы віншаванняў і добрых пажаданняў, уручыў юбіляру кветкі і каштоўны падарунак. У сваёй прамове ён прыгадаў 2008 год, калі літаральна праз месяц пасля ўступлення на пасаду, 9 мая, з нагоды святкавання Вялікай Перамогі ў яго службовым кабінеце сабраліся дружнай кампаніяй ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, ў тым ліку і В.А.Буслаў: пасівелыя, з праменьчыкамі маршчынак на тварах, але такія бадзёрыя, падцягнутыя насуперак гадам, перажытаму болю!
 
 
 Старшыня райвыканкама з жалем адзначыў, што час — няўмольны, і з кожным годам рады шаноўных ветэранаў змяншаюцца. І як добра, што маем шчасце бачыць сярод нас тых, хто прайшоў вогненнымі дарогамі вайны, хто аднаўляў разбураную гаспадарку, з першых вуснаў чуць успаміны ветэранаў, пераймаць іх неацэнны вопыт. Вось і Васіль Антонавіч, прайшоўшы выпрабаванні вайны, усё сваё сумленнае жыццё прысвяціў раёну, стваральнай працы, выхаванню падрастаючага пакалення.
 “Працай ветэранаў створана не толькі духоўная, але і матэрыяльная спадчына ў выглядзе прадпрыемстваў, арганізацый, сельгаспрад-прыемстваў, — падкрэсліў Уладзімір Піскіжаў. — 12 лютага раёну спаўняецца 78 гадоў. Аснову Кіраўшчыны закладвалі людзі аднаго з Васілём Антонавічам Буславым пакалення. Нізкі паклон Вам і ў Вашай асобе — усім ветэранам Вялікай Айчыннай вайны Кіраўшчыны, і жывым, і тым, каго ўжо няма з намі. Памяць аб здзейсненым вамі ваенным і працоўным подзвігу будзе свята захоўвацца, перадавацца з пакалення ў пакаленне.”
 Юбіляра шчыра віталі былыя калегі, адміністрацыя і вучні СШ№1, увазе прысутных была прадстаўлена прэзентацыя слайд-фільма аб працоўным шляху В.А.Буслава, падрыхтаваная падшэфным класам і яго кіраўніком Нінай Бравусавай, суправа-джалася яна жывой музыкай у выкананні вучняў СШ№1— выхаванцаў Кіраўскай дзіцячай школы мастацтваў. Арыгінальнае музычнае віншаванне падрыхтавалі для юбіляра члены ветэранскай арганізацыі педагогаў раёна на чале з Любоўю Лазаковіч. Адным словам, мерапрыемства атрымалася святочным, прачулым і сардэчным, а закончылася сяброўскім чаяпіццем з пірагамі і цукеркамі.