Новы 2013/2014 навучальны год пачнецца 2 верасня. У раёне навучэнцаў і выхаванцаў гасцінна сустрэнуць 32 установы адукацыі рознага тыпу,у тым ліку гімназія г.Кіраўска, 9 сярэдніх школ, 3 навучальна- педагагічныя комплексы дзіцячы садок-школа, 13 устаноў дашкольнай адукацыі, Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, Цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, ДЮСШ, раённы сацыяльна-педагагічны цэнтр, у якіх будуць навучацца і выхоўвацца амаль 2700 дзяцей ва ўзросце ад 2 да 17 — 18 гадоў: 2010 школьнікаў, з іх 190 першакласнікаў, і 683 выхаванцы ўстаноў дашкольнай адукацыі. На тэрыторыі раённа таксама працуюць ліцэй №15 і Жыліцкі сельгаскаледж.
Вяртанне профільнага навучання ў сярэднія школы мае на ўвазе наяўнасць у іх прафесійнага кадравага патэнцыялу. Сёння ў раёне працуюць 87,8% педагогаў з вышэйшай адукацыяй. У новым навучальным го-дзе высокі адукацыйны ўзровень педработнікаў і станоўчая дынаміка яго росту захоўваецца. Штогод адзначаюцца павелічэнне колькасці настаўнікаў з вышэйшай і першай кваліфікацыйнай катэгорыямі. Гэты паказчык складае 81,9% (абласны паказчык — 77,6%).