Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Лепшыя ў рэспубліцы

Вы здесь

Дзякуючы мэтанакіраванай рабоце калектыву інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кіраўскім раёне ў мінулым годзе даходная частка кансалідаванага бюджэту выканана на 104,6%, тэмп росту паступленняў у бюджэт у супараўнальным вылічэнні склаў 170,4%. Да ўзроўню 2013 года дадаткова атрымана 38 млрд. руб. Па актах праверак даналічана 869,6 млн. руб. падаткаў, з якіх летась было вернута 853,8 млн. руб.

Лепшыя ў рэспубліцы

Гэтыя паказчыкі дазволілі калектыву інспекцыі заняць 1-е месца не толькі ў вобласці, але і ў рэспубліцы. Для таго, каб у далейшым не зніжаць дасягнутай планкі, работнікам інспекцыі трэба настойліва дабівацца пастаўленых перад імі мэт. А вопыту ім не займаць — касцяк калектыву складаюць людзі, якія працуюць тут на працягу многіх гадоў, назапасілі багаты багаж ведаў, якімі ахвотна дзеляцца з маладымі супрацоўнікамі.

(Больш падрабязна аб выніках дзейнасці інспекцыі за мінулы год і планах на бягучы будзе надрукавана ў бліжэйшых нумарах “Кіраўца”).

На здымку: калектыў інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Кіраўскім раёне на чале з начальнікам Віктарам Каранкевічам.