Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

З днём нараджэння, любімы горад!

Вы здесь

4 чэрвеня – знамянальная для кіраўчан дата: Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь №832 ад 4 чэрвеня 2001 года гарадскі пасёлак Кіраўск быў аднесены да катэгорыі гарадоў раённага падпарадкавання.
Заўтра спаўняецца 21 год з дня атрымання нашым райцэнтрам статуса горада.

Гэтая дата аб’ядноўвае ўсіх, хто тут нарадзіўся і вырас, хто прыехаў аднойчы, каб застацца назаўсёды. І разам робяць усё, каб горад працвітаў, станавіўся яшчэ больш прыгажэйшым, камфортным для пражывання.
Блізкая гэтая дата і для кіраўчан, якія паехалі ў іншыя месцы, але ўсёй душой і сэрцам верныя сваёй малой радзіме і з задавальненнем прыязджаюць сюды, каб прайсціся па зялёных вуліцах роднага горада і акунуцца ў непаўторную атмасферу яго жыцця…
Думаецца, такія адносіны да сваёй малой радзімы панясуць па жыцці і прадстаўнікі маладога пакалення (на здымку) – дзевяцікласнікі СШ №1, якія з радасцю сустракаюць дзень нараджэння роднага горада.
Кіраўчан і гасцей чакае шэраг мерапрыемстваў у межах святкавання 21-годдзя горада Кіраўска.

 

Новостная рубрика: