С 01.07.2024 по 31.07.2024 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | С 03.06.2024 по 28.06.2024 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области | Постоянно действующая комиссия по координации работы по содействию занятости населения Кировского районного исполнительного комитета проводит консультативную, методическую и правовую помощь по вопросам трудоустройства и (или) самозанятости, а также окажет содействие в трудоустройстве граждан, не занятых в экономике по тел. 78-8-90, эл. почта work@kirovsk.gov.by |

Узаемадзеянне і зваротная сувязь

Вы здесь

  Сустрэчы прадстаўнікоў мясцовай улады з жыхарамі населеных пунктаў раёна адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні ўстойлівага і развітога грамадства, спрыяюць усталяванню прамога і адкрытага дыялогу паміж прадстаўнікамі ўлады і насельніцтвам. Жыхары маюць магчымасць асабіста выказаць свае прапановы і праблемы, што дазваляе ўладам атрымаць рэальную зваротную сувязь і зразумець патрэбы і чаканні грамадзян. Падобныя мерапрыемствы не проста сімвалічныя, яны ўяўляюць сабой магутны інструмент для вырашэння актуальных праблем і стварэння спрыяльных умоў для жыцця насельніцтва. Традыцыйная сустрэча старшыні раённага Савета дэпутатаў Алены Сакадынец з сельскімі жыхарамі прайшла ў аграгарадку Стайкі. Удзел у дыялозе з прадстаўнікамі ўлады прыняло больш за 20 чалавек.
 
  Першым для абмеркавання стала пытанне бяспекі насельніцтва. Начальнік РАНС Сяргей Собаль узняў актуальныя ў летні перыяд пытанні паводзін на вадзе, у лесе і пажарнай бяспекі. Нагадаў, што на тэрыторыі Кіраўскага раёна вызначаны дзве зоны адпачынку ля вады: возера “Селішча” і пляж з акваторыяй паміж вёскамі Падлужжа і Колбава (Чыгірынскае вада­сховішча). Пазнаёміў са статыстыкай гібелі на вадзе і на пажарах. Заклікаў усіх не быць абыякавымі не толькі да сваіх праблем, але і заўважаць тое, што адбываецца вакол. Асабліва звяртаць увагу на сваіх і чужых дзяцей, якія летам часцей за ўсё прадастаўлены самі сабе. “Бо дзеці не шукаюць небяспекі, яны проста гуляюць, – рэзюмаваў Сяргей Уладзіміравіч, – а гульні на вадзе і з пажаранебяспечнымі прадметамі могуць прывесці да сумных наступстваў”.
 
  На пытаннях бяспекі спыніўся і начальнік РАУС Аляксандр Камароўскі. Ён таксама нагадаў правілы паводзін на вадзе, спыніўся на спецыяльнай праграме “Мак”, рэспубліканскай міжведамаснай праграме “Клопат”, якія праводзяцца ў раёне, захаванасці асабістай маёмасці. Асобна адзначыў, што ў сучасным свеце, дзе электронныя камунікацыі і анлайн-плацяжы сталі неад’емнай часткай нашага паўсядзённага жыцця, вельмі важнымі з’яўляюцца пытанні бяспекі, звязаныя з махлярствам: фішынг і махлярскія лісты, фальшывыя сайты і дадаткі, тэлефонныя махлярствы, крадзеж асабістых дадзеных – усё гэта можа прывесці да фінансавых страт. Ён даў некалькі парад па мінімізацыі рызыкі стаць ахвярай махлярства і абароне асабістай і фінансавай інфармацыі. Актыўна абмяркоўваліся пытанні гандлёвага і медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, добраўпарадкавання тэрыторыі, стану дарог і іншыя. У прыватнасці, па пытаннях гандлю: вяскоўцаў хвалюе наяўнасць вакансіі прадаўца ў Стайках і адсутнасць у магазіне ў мясным асартыменце фірменнага фаршу «Сервалюкс». Жыхароў дома №1 па вуліцы Жывёлаводаў турбуе стан прыдамавой тэрыторыі, а дакладней, наяў­насць ям, якія дастаўляюць дыскамфорт і нязручнасці. Таксама жыхары аграгарадка выказалі незадаволенасць з нагоды выпадкаў адключэння ў населеным пункце вады без папярэджвання, асабліва гэта стварае праблемы для аб’ектаў сацыяльнай сферы.
 
  Старшыня райсавета паабяцала ўважліва разгледзець усе пытанні, якія прагучалі, дала даручэнні адпаведным службам па іх вырашэнні, падкрэсліўшы важнасць узаемадзеяння паміж уладай і насельніцтвам для дасягнення агульных мэтаў.
 
  На сустрэчы старшыні райсавета дэпутатаў з жыхарамі вёскі Глыбокавічы таксама назіралася актыўнасць мясцовага насельніцтва: прысутнічала каля 20 чалавек. Людзей хвалююць пытанні стану дарожнага пакрыцця ў населеным пункце, у прыватнасці, падсыпка дарогі па вуліцы Юбілейнай. Па гэтай жа вуліцы патрабуе чысткі калодзеж. Асаблівую занепакоенасць у мясцовых жыхароў выклікае стан аварыйных дрэў у самім населеным пункце і на могілках у Глыбокавічах і Барчыцах. Па выніках сустрэчы Алена Сакадынец таксама дала даручэнні адпаведным службам разабрацца ва ўзнятых пытаннях, падкрэсліўшы, што меркаванне кожнага жыхара раёна мае значэнне для развіцця і паляпшэння жыцця ў рэгіёне.
 
  Такім чынам, сустрэчы кіраўніцтва раёна з жыхарамі населеных пунктаў не толькі ўмацоўваюць давер да ўлады і спрыяюць вырашэнню канкрэтных праблем, але і адыгрываюць важную ролю ў фарміраванні свядомага і актыўнага грамадства, здольнага да сумеснага развіцця і ўдасканалення свайго месца пражывання.
 
  Галіна РУСЕЦКАЯ.

Новостная рубрика: