Пад такой назвай кожны чацвер на тэрыторыі нашага раёна працягвае праводзіцца прафілактычная акцыя, у якой разам з супрацоўнікамі раённага аддзела ўнутраных спраў прымаюць удзел прадстаўнікі аддзелаў райвыканкама (культуры, адукацыі), упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, галіны аховы здароўя, рэдакцыі раённай газеты “Кіравец”.
Галоўная мэта дадзенай акцыі — папярэджванне ўзнікнення і развіцця сямейнага недабрабыту,, індывідуальнае ўздзеянне на асоб, схільных да правапарушэнняў у быту, выяўленне дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, абарона правоў і законных інтарэсаў непаўналетніх.
У ліку задач акцыі “Сям’я без насілля” таксама выяўленне і ўхіленне прычын і ўмоў, якія вядуць да дамашняга насілля; аказанне сацыяльнай, псіхалагічнай, педагагічнай і медыцынскай дапамогі сем’ям; рэабілітацыя ахвяр дамашняга насілля; папарэджванне безнагляднасці і правапарушэнняў сярод непаўналетніх.
У межах акцыі члены груп рэагавання ў перыяд з 18.00 да 1.00 гадзіны выязджаюць на сямейныя скандалы, паведамленні аб якіх паступаюць у аператыўна-дзяжурную службу аддзела ўнутраных спраў, наведваюць сем’і, дзе выхоўваюцца дзеці, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. У выпадку выяўлення ўмоў, якія пагражаюць жыццю і здароўю непаўналетніх, адразу ж на месцы прымаецца рашэнне аб адабранні дзяцей з сям’і. Хлопчыкаў і дзяўчынак накіроўваюць ў спецыялізаваныя ўстановы, а з іх нерадзівымі бацькамі праводзіцца работа згодна патрабаванняў Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №18 “Аб дадатковых мерах па дзяржаўнай абароне дзяцей у сацыяльна няўдачных сем’ях”.
У мінулым годзе адбылося 19 выездаў на сямейныя скандалы, пры наведванні сацыяльна няўдачных сем’яў выяўлена 65 дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, 10 хлопчыкаў і дзяўчынак прызнаны асобамі, якім патрабуецца дзяржаўная абарона, 6 дзяцей вернуты ў біялагічныя сем’і.
У бягучым годзе на тэрыторыі раёна і далей будзе працягвацца работа ў межах міжведамаснай акцыі “Сям’я без насілля”. Плануецца актывізаваць дзейнасць па прафілактыцы сямейнай няўдачлівасці, абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей.