С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

Зробім наш Кіраўск квітнеючым!

Вы здесь

2 жніўня, Кіраўск /Уласн. інф./ З самага ранку ў мінулую суботу бадзёрым гулам тэхнікі і людскім шматгалоссем напоўнілася вуліца Арлоўскага на ўчастку ад магазіна “Белая Русь” да будынка Мышкавіцкага сельскага Савета дэпутатаў: тут наладзілі суботнік работнікі ўсіх аддзелаў і ўпраўленняў райвыканкама на чале з кіраўніцтвам раёна, паклаўшы пачатак новаму этапу азелянення і добраўпарадкавання райцэнтра.

Відавочна, што патрэба ў гэтым наспела і, улічваючы гэта, з ініцыятывай аб правядзенні такіх работ выступіў прэзідыум раённага Савета дэпутатаў пры актыўнай падтрымцы раённага выканаўчага камітэта і ўсіх арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў райцэнтра.

Вызначаны асноўныя віды работ, аб’екты добраўпарадкавання, якія размеркаваны паміж арганізацыямі і ўстановамі, і да рэалізацыі намечанага многія ўжо прыступілі. На цэнтральных вуліцах горада будуць разбівацца кветнікі, высякацца непатрэбная расліннасць і кустоўе, прыводзіцца ў парадак платы, праводзіцца іншыя маштабныя работы, у якіх кожны можа прыняць удзел.

Думаецца, у справу азелянення і ўпрыгожвання роднага горада свой уклад унясе кожны кіраўчанін.

Мы ўсе любім наш родны край і, безумоўна, усе жадаем, каб ён быў квітнеючым. Дзеля нас саміх, нашых дзяцей і нашчадкаў!

Многае ля сваіх домаўладанняў і на прылягаючай тэрыторыі зрабіць па сілах самім жыхарам: навесці парадак, высекчы хмызняк, разбіць кветнікі і клумбы, — а падчас суботнікаў разам з іншымі выканаць аб’ёмныя работы на грамадсказначных аб’ектах. Некалькі гадзін плённай працы на свежым паветры не стомяць, а вось карысць будзе адчувальнай!