С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

«Звон смутку»

Вы здесь

22 чэрвеня на тэрыторыі Магілёўскай вобласці, у тым ліку і нашага раёна, адбылася маладзёжная патрыятычная акцыя “Звон смутку”, прысвечаная Дню ўсенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны.

Асноўны лейтматыў акцыі — “Спыніся, памаўчы, паслухай журботны звон, ушануй памяць загінуўшых, успомні аб іх гераічным подзвігу ў імя будучых пакаленняў”.

У межах акцыі ў раёне прайшоў шэраг мерапрыемстваў.

22 чэрвеня ў 12 гадзін ля памятнага знака ў гонар 60-годдзя вызвалення Кіраўскага раёна ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у г.Кіраўску адбыўся мітынг-рэквіем з удзелам свяшчэннаслужыцеляў. Распачаўся мітынг усеагульнай мінутай маўчання, у час якой гучалі званы Свята-Пакроўскага храма ў г.Кіраўску, на дарогах спыніўся аўтатранспарт.

У гэты ж дзень у бібліятэках раёна былі наладжаны тэматычныя выставы літаратуры, дэманстрацыя кінафільмаў ваенна-патрыятычнага зместу.

З 18 чэрвеня ў працоўных калектывах, маладзёжных аўдыторыях праходзілі інфармацыйныя гадзіны аб гераічным подзвігу савецкага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.