С 21 по 26 апреля 2025 года в Кировском районе проводится мероприятие «Неделя нулевого травматизма» | С 24 марта 2025 года по 25 апреля 2025 года в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда при проведении весенних полевых работ в сельскохозяйственных организациях области |

У нас — “золата”!

Вы здесь

На мажорнай ноце завяршыла міні-футбольны сезон каманда “Кіраўск-ДЮСШ”. Мы паведамлялі ўжо, што за тур да яго заканчэння кіраўчане ўпершыню заваявалі права ў наступным сезоне выступаць у вышэйшай лізе. Але, больш таго, наша каманда ўпершыню ў сваёй гісторыі заваявала “золата”. У апошнім, дамашнім матчы, які праходзіў у Бабруйску, “Кіраўск-ДЮСШ” не пакінула каменя на камні ад ішоўшай на другім месцы каманды “Сервалюкс-агра” з Магілёўскага раёна — 12:5, тым самым пазбавіўшы яе выхаду ў эліту і падараваўшы гэтае права баранавіцкаму “Гаспадару”. Ну а ў паядынку з “Сервалюксам-агра” бліснуў сваёй трапнасцю Вадзім Бокач, які прымусіў варатара гасцей пяць разоў вымаць мяч з сеткі варот. Двойчы вызначыўся Дзмітрый Мігас, па аднаму галу на свой рахунак запісалі Сяргей Марцючэнка, Аляксандр Мацвееў, Аляксандр Пірожнік, Ілья Саплін і Андрэй Серада. Дарэчы, з 39-цю галамі Дзмітрый Мігас стаў лепшым бамбардзірам чэмпіянату. У пяцёрку лепшых з 24-ма забітымі мячамі ўвайшоў Вадзім Бокач. У дзесятцы лепшых таксама Аляксандр Мацвееў і Андрэй Серада.