Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

Паштавікі дзяліліся вопытам

Вы здесь

10 чэрвеня, Кіраўск /Уласн.інф./. На базе раённага вузла паштовай сувязі прайшоў абласны семінар-вучоба з вядучымі эканамістамі раённых вузлоў паштовай сувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белпошта”.

Месца правядзення семінара было выбрана невыпадкова. Як адзначыла падчас размовы начальнік аддзела эканомікі і працы Магілёўскага філіяла М.А.Дзянісава, работа Кіраў-скага раённага вузла паштовай сувязі (РВПС) уяўляе інтарэс для ўсёй вобласці і па пытаннях эфектыўнасці дзейнасці, эканамічных паказчыках і па арганізацыі кантролю за дзейнасцю аддзяленняў сувязі. Гэтае ж меркаванне падчас плянарнага пасяджэння ў сваім выступленні пацвердзіла і дырэктар філіяла А.Л.Котава. Яна падкрэсліла, што ў Кіраўскім РВПС і арганізацыйны, і адукацыйны ўзровень кіраўніцтва па эканамічных пытаннях даволі высокі. А гэта немалаважна, бо сёння роля эканаміста не статыстычная, як была раней, а хутчэй аналітычная. Мала атрымаць інфармацыю, трэба прааналізаваць яе, унесці адпаведныя карэкціроўкі і своечасова прыняць дзейсныя меры ці кіраўніцкае рашэнне.

Падчас работы семінара былі разгледжаны пытанні выканання паказчыкаў прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця філіяла, паказчыкаў і мерапрыемстваў бізнес-плана, цэна-ўтварэння на прадпрыемствах сувязі, аплаты працы і іншыя. З арганізацыяй планава-эканамічнай работы, кантролю за выкананнем даведзеных планавых паказчыкаў з выкарыстаннем электронных табліц “Exel”, электроннай пошты на ўзроўні эканамічнай службы, кіраўніцтва РВПС, аддзяленняў сувязі эканамісты пазнаёміліся падчас наведвання Кіраўскага, Баравіцкага і Мышкавіцкага аддзяленняў сувязі.

Атрыманыя аб’ём ведаў і перадавы  вопыт паштавікоў дапамогуць многім у вырашэнні праблемных пытанняў на месцах.

Новостная рубрика: