Всех желающих субъектов розничной торговли приглашаем принять участие в ярмарке, посвященной празднованию Дня Победы, которая состоится 9 мая 2025 г. в г.Кировске. Заявки на участие принимаются до 7 мая 2025 г. по телефонам +3752237 79 1 40, 79 1 41, факс 79 1 32, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru. econ@kirovsk.gov.by |

У фінале барацьбы не атрымалася

Вы здесь

3 чэрвеня, Кіраўск /Уласн.інф./. Вельмі напружанымі па напалу барацьбы аказаліся паўфінальныя паядынкі розыгрышу Кубка раёна. У першым з іх сустракаліся прадстаўнікі “Белаграпрамбанка” і ДЮСШ. І ў асноўны, і ў дадатковы час ніхто з сапернікаў так і не змог “распячатаць” вароты апанентаў. У серыі 11-мятровых удараў майстэрства спортшколаўцаў вывела іх у фінал. У другім паўфінале футбалісты аб’яднанай каманды райаддзелаў па надзвычайных сітуацыях і міліцыі сустрэліся з камандай Жыліцкага сельгаскаледжа. І тут асноўны час не выявіў мацнейшага — 2:2. У дадатковы час перамогу вы-рвалі прадстаўнікі РАУС-РАНС. 

А вось у фінале барацьбы не атрымалася. Каманда ДЮСШ змагла сабраць практычна мацнейшы свой састаў. Рэпетыцыю перад выступленнем у чэмпіянаце вобласці спортшколаўцы правялі больш, чым удала, абыграўшы стомленых паўфінальнай сустрэчай сапернікаў з лікам 9:0. Такім чынам, Кубак раёна па футболе 2009 года дастаўся камандзе ДЮСШ.

Новостная рубрика: