3 июля 2025 г. в городе Кировске состоится праздничная программа, посвященная Дню Независимости Республики Беларусь. Всех желающих субъектов торговли приглашаем принять участие в ярмарке! Заявки принимаются до 01.07.2025. Контактные телефоны: (802237) 79140, 79141, факс 79132, e-mail: kirovrec.econom@mail.ru | С 01.07.2025 по 31.07.2025 в Могилевской области проводится месячник безопасного труда в организациях малого предпринимательства области | С 02.06.2025 по 30.06.2025 в Могилевской области проводится Месячник безопасного труда на строительных площадках области

Крокі твайго выратавання

Вы здесь

Выратавальнікі працягваюць праводзіць акцыю «Дзень бяспекі. Увага ўсім!» ва ўстановах адукацыі.

Гэтым разам прадстаўнікі МНС наведалі вучняў Барчыцкай, Любонічскай і Чыгірынскай школы. Хлапцам выратавальнікі распавялі пра сігнал «Увага ўсім!» і дзеянні пры гуку сірэны. Затым работнікі РАНС падрыхтавалі для рабят анлайн-гульню «Крокі выратавання», пазнаёмілі навучэнцаў з эвакуацыйнымі знакамі, распавялі для чаго патрэбен план эвакуацыі і як бяспечна пакінуць будынак школы згодна з прапанаванаму плану.

У працягу мерапрыемства школьнікі ўспомнілі асноўныя надзвычайныя сітуацыі, а таксама прагаварылі алгарытм паводзін і дзеянні ў існуючых сітуацыях. У ходзе дыялога з хлопцамі прагаварылі нумары тэлефона экстраных службаў і наступствах свавольства выкліку гэтых службаў.

На заканчэнне сустрэчы прадстаўнікі МНС прадэманстравалі прафілактычныя фільмы.

Паважаныя бацькі! Асноўны фактар, які абмаўляе павышаны рызык дзіцячай смяротнасці ад рознага роду надзвычайных сітуацый - пакіданне дзяцей без нагляду.

На жаль, частка бацькоў недаацэньваюць небяспеку неасцярожнага абыходжання з агнём, забываючы пра тое, што ў дзяцей няма вопыту, які дае разуменне небяспекі таго ці іншага дзеяння, няма навыкаў бяспечнага абыходжання з прадметамі, якія прадстаўляюць пагрозу жыццю і здароўю, адсутнічае ўласцівая дарослым ахоўная рэакцыя на ўзніклую небяспеку. Дарослыя, пакідаючы на ўвазе або ў даступным для дзіцяці месцы запалкі або запальніцы, правакуюць дзяцей на небяспечныя гульні.

Згодна з артыкулам 159 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь за пакіданне ў небяспецы дзяцей прадугледжана крымінальная адказнасць з пазбаўленнем волі на тэрмін да 3-х гадоў.

Старшы інспектар СПiУГ РАНС                               Аляксандр Жураўскі

 

Категория: