Сёння, у Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, 78-й гадавіны з дня вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, прадстаўнікі раённай улады – старшыня Кіраўскага райвыканкама Галіна Слабоднікава, старшыня раённага Савета дэпутатаў Алена Сакадынец, члены раённага выканаўчага камітэта, а таксама кіраўнікі сілавых структур раёна пабывалі ў свяшчэнным месцы – на мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў вёсцы Боркі, ушанавалі памяць загінуўшых ад рук фашысцкіх карнікаў мірных жыхароў.