З мэтай вывучэння праблемных пытанняў, якія хвалююць жыхароў раёна і патрабуюць вырашэння, працягваюцца сустрэчы рабочай групы райвыканкама з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. Адна з такіх – на чале са старшынёй райвыканкама Міхаілам Гулым і старшынёй раённага Савета дэпутатаў Галінай Слабоднікавай, адбылася ў аг.Скрыпліца, у мясцовым СДК. У ёй прынялі ўдзел дырэктар КСУП “Ніва-Барсукі” Іван Рыняк, старшыня Скрыпліцкага сельскага Савета дэпутатаў Жанна Рышкевіч, дэпутат раённага і сельскага Савета дэпутатаў Яўгенія Марозава. Прысутнічалі на сустрэчы каля 40 сяльчан.